top of page

Лукашэнка змяніў месца жыхарства?


Павел Паўлавіч Латушка: намеснік кіраўніцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, пасол

Апошнія месяцы і падзеі, наўпрост звязаныя з Віктарам Лукашэнкам, даюць некаторыя падставы меркаваць, што ўпэўненасці адносна захавання сваёй улады і недатыкальнасці ў дыктатара Аляксандра Лукашэнкі няма.

З верасня 2023 года па снежань 2023 года ніякіх публічных выступленняў і сустрэч т.зв. прэзідэнта Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі мы не выявім, хоць раней Віктар актыўна прысутнічаў у медыйным полі і рэгулярна выступаў перад жыхарамі многіх раёнаў Беларусі.

Затое пасля такога доўгага перапынку першае публічнае з'яўленне Віктара Лукашэнкі ў дзяржаўных СМІ звязана не з яго пасадай у НАК і наогул было далёка ад спорту. Віктар, які надоўга выпаў з публічнага поля, раптам з'явіўся на сустрэчы дыктатара Лукашэнкі ў Аб'яднаных Арабскіх Эміратах. Там Віктар прысутнічаў разам з бацькам і малодшым братам Мікалаем. На гэтай сустрэчы не было ніводнага члена ўрада Лукашэнкі. Што абмяркоўвала «Лукашэнка і сям'я»?

Адказ на пытанне, чаму ж Віктар так доўга не з'яўляўся ў медыйным і публічным полі — у гэты час ён знаходзіўся ў Эміратах. Паводле нашай інфармацыі ён правёў там агулам больш за паўгода, а апошні раз ён знаходзіўся ў ААЭ амаль тры месяцы запар.

Сям'я Лукашэнкі — самая багатая сям'я з Беларусі і багацце гэта пабудавана на рабаванні беларусаў. Таму яны і могуць сабе дазволіць жыць у Дубаі па некалькі месяцаў, набыць там элітную рэзідэнцыю. Але навошта? Адказ, які ляжыць на паверхні — гэта звязана з рашэннем бізнес-пытанняў. Не выключана, што мафіёзнае сямейства магло займацца пераафармленнем часткі сямейнага маёмасці і на малодшага Мікалая.

У дыктатара ёсць асцярогі за грошы сям'і і за сваю ўладу. Інакш для чаго неабходна так тэрмінова перамяшчаць усе актывы ў ААЭ?

Якой бы моцнай і ўстойлівай не здавалася камусьці ўлада дыктатара Лукашэнкі, насамрэч ён стварае запасныя аэрадромы, каб у неабходны момант паляцець у тыя ж ААЭ.

Comments


bottom of page