Павел Паўлавіч Латушка: намеснік кіраўніцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, пасол
Больш за 220 нелегальных мігрантаў распачалі спробу прарвацца з Беларусі ў Польшчу 10 красавіка.
Дзясяткі, сотні чалавек у дзень, якія спрабуюць прарвацца ў Польшчу, становяцца штодзённасцю. Актывізацыя нелегальных мігрантаў адзначана і на межах з Латвіяй і Літвой. А яшчэ не наступіла лета.
Лукашэнка дзейнічае па заданні Крамля. Мэта — дэстабілізацыя сітуацыі на мяжы з сябрамі NATO і адцягненне рэсурсаў ЕС ад дапамогі Украіне.
Нельга выключаць магчымую падрыхтоўку маштабнай правакацыі, аж да праверкі артыкула 5 Статута NATO.
Таксама важна разумець, што сярод нелегальных мігрантаў на тэрыторыю ЕС могуць спрабаваць прарвацца прадстаўнікі спецслужбаў Беларусі і Расіі, а таксама вагнераўцы.
Дэстабілізацыя на мяжы паводле задумы Лукашэнкі і Крамля павінна прывесці да поўнага закрыцця памежных пераходаў на мяжы з ЕС. Пры гэтым яны хочуць зрабіць гэта рукамі Захаду.
Закрыццё межаў — адна з задач падчас падрыхтоўкі чарговай фазы вайны. Нельга выключаць і гэтага.
Для нас з'яўляецца важным, каб не былі зачыненыя памежныя пераходы для простых грамадзян, а былі перакрытыя грузавыя чыгуначныя зносіны, што дазволіць стварыць магутны ціск на рэжым і ўключыць Кітай у вырашэнне праблемы нелегальных мігрантаў.
Comentarios