Пустыя прылаўкі. Чэргі. Талоны. Мянялы. Няякасныя тавары з-пад падлогі. Знаёма? Хранічныя страты, даўгі і татальны дэфіцыт — так працавала эканоміка СССР у апошнія гады свайго існавання. Год ад года людзям тлумачылі з трыбун: вакол ворагі, будзе вайна, дэфіцыт — трэба пацярпець у імя абароны айчыны.
Нічога не нагадвае? Сучасную Беларусь. Як і ў савецкую эпоху, жыхарам нашай краіны зноў выклікаюць франтавы светапогляд, а эканоміку пераводзяць на ваенныя рэйкі.
Лукашэнка перапрафілюе грамадзянскія вытворчасці. З лютага гэтага года эканоміка і прамысловасць Беларусі амаль поўнасцю працуюць на расійскае войска.
Якую шкоду нясе наша краіна, працуючы на ваенныя амбіцыі двух дыктатараў?
— Ваеннаму сектару перадаюць большую частку агульнанацыянальных рэсурсаў Беларусі.
— Гаспадарчыя галіны працуюць неэфектыўна і не накіраваны на стварэнне матэрыяльных выгод.
Гэта толькі частка праблем, якімі нелегітымны рэжым Лукашэнка абцяжарыў краіну, узяўшы курс на яе ператварэнне ў казарму. Куды большыя наступствы чакаюць наперадзе.
А сёння мы, беларусы, становімся шараговымі ваеннай эканомікі рэжыму.
Comments