top of page

Лукашэнка будзе адказваць


Павел Паўлавіч Латушка: намеснік кіраўніцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, пасол

Павел Латушка ў эфіры «Еўрарадыё» распавёў пра працу па прыцягненні да адказнасці Лукашэнкі і яго памагатых.

Нічога не спынілася. І не спыніцца да таго моманту, пакуль Лукашэнка не атрымае ордар. Невядома, колькі часу гэта зойме, але гэта справа не спыніцца. Некалькі дзён таму мы падрыхтавалі яшчэ адну справаздачу па фактах ваеннага злачынства, здзейсненага Лукашэнкам, звязанага з дэпартацыяй украінскіх дзяцей. Гэта матэрыялы, якія мы перадалі адной з нашых краін-партнёраў для далейшага прасоўвання.

Шмат што залежыць ад нашых партнёраў ва Украіне. Украіна мае права першасці, бо яна фактычна абараняе інтарэсы грамадзян Украіны, дзяцей, якія церпяць у выніку ваеннага злачынства, якое здзяйсняе Лукашэнка і яго памагатыя. І тут сапраўды шмат залежыць ад таго, наколькі будзе гатовая Украіна далей працаваць у Міжнародным крымінальным судзе, дзеля таго, каб прасоўваць гэтую справу, каб пазней быў ордар на арышт. З нашага боку — мы не спыняемся і не спынімся. Мы сабралі шмат матэрыялаў і працягваем збіраць доказы. Іх становіцца ўсё больш і больш. 

Але гэта не толькі адзін кірунак. Мы вядзем таксама справу аб перадачы на разгляд сітуацыі ў Беларусі ў Міжнародны крымінальны суд па злачынствах супраць чалавечнасці. Сотні тысяч ахвяраў злачынстваў супраць чалавечнасці — гэта забітыя, гэта гвалт, гэта палітычна матываваныя прысуды, гэта дэпартацыя ў суседнія краіны. 

І Лукашэнка будзе прыцягнуты да адказнасці за свае злачынствы.

 

Comments


bottom of page