Давайце ўявім сабе сітуацыю: Пуцін прыбывае з візітам у Беларусь.Мы ведаем аб тым, што 17 сакавіка 2023 г. Міжнародны крымінальны суд у Гаазе выдаў ордэр на арышт Пуціна.Як паступіць у гэтым выпадку Лукашэнка?Адказ відавочны… Ці не?
Для пачатку — крыху перадгісторыі, каб асвяжыць памяць.
Як вядома, Уладзіміру Пуціну выстаўлена абвінавачанне ва ўчыненні ваеннага злачынства — незаконнай дэпартацыі дзяцей з акупаваных тэрыторый Украіны ў Расію.
10 красавіка каманда НАУ заявіла аб датычнасці Лукашэнкі да незаконнага перамяшчэння ўкраінскіх дзяцей.На падставе сабраных намі фактаў, дакументаў і іншых доказаў датычнасці дыктатара да здзяйснення дадзенага злачынства, мы падрыхтавалі і перадалі ўкраінскаму боку, а таксама іншым міжнародным партнёрам папярэднюю справаздачу «Роля рэжыму Лукашэнкі, Расіі і Саюзнай дзяржавы ў незаконным перамяшчэнні і перавыхаванні ўкраінскіх дзяцей». На дадзены момант з меркаванняў абароны інфармацыі мы не публікуем яго ў адкрытым доступе, аднак абавязкова зробім гэта пазней.
Пасля, 27 красавіка Парламенцкая асамблея Рады Еўропы прыняла рэзалюцыю, у якой выразна адзначана дачыненне рэжыму Лукашэнкі да вайсковых злачынстваў супраць украінскіх дзяцей. 4 мая Вярхоўная Рада Украіны таксама выступіла са зваротам да замежных дзяржаў аб асуджэнні ўчыненых Расійскай Федэрацыяй і Рэспублікай Беларусь злачынстваў прымусовай дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей, у якім наўпрост пазначана роля Лукашэнкі ў здзяйсненні дадзенага злачынства. Нарэшце факт незаконнага перамяшчэння ўкраінскіх дзяцей у Рэспубліку Беларусь быў таксама адзначаны ў дакладзе спецыяльнага механізма ў рамках АБСЕ, якая кваліфікавала дэпартацыю дзяцей з Украіны, у тым ліку на тэрыторыю Беларусі, як ваеннае злачынства.
Амбасадар ЗША ў АБСЕ Майкл Карпэнтэр пракаментаваў даклад АБСЕ наступным чынам:
«Рэжым Лукашэнкі з'яўляецца памагатым Расеі ў вайне не толькі таму, што ён дазволіў выкарыстоўваць тэрыторыю Беларусі для нападу на Украіну, а яе інфраструктуру для навучання і ратацыі расейскіх войскаў, але і таму, што ў Беларусь вязуць дзяцей, гвалтоўна дэпартаваных з акупаваных украінскіх тэрыторый» .
Пералічаныя вышэй дакументы: рэзалюцыя ПАРЕ, зварот Вярхоўнай Рады Украіны і даклад АБСЕ — гэта тры вялікіх кроку насустрач пастаўленай намі мэты — выдачы Міжнародным крымінальным судом ордэра на арышт Лукашэнкі. І мы ўпэўнена рухаемся да яе дасягнення.
Гэта вельмі складаная і карпатлівая праца, якая знаходзіцца сёння ў фокусе нашай дзейнасці. Па магчымасці мы стараемся актыўна асвятляць яе, а таксама дзяліцца з вамі дадатковай інфармацыяй, важнымі тэзісамі і фактамі, якія ўзнікаюць у ходзе гэтай работы. Некалькі такіх момантаў мы жадаем агучыць сёння.
Раней мы казалі аб тым, што незаконнае дэпартаванне і перамяшчэнне грамадзянскага насельніцтва ў перыяд узброенага канфлікту — у тым ліку дзяцей — з'яўляюцца злачынствамі з пункту гледжання Жэнеўскіх канвенцый, удзельніцамі якіх з'яўляюцца ўсе краіны ў свеце. І ўсе краіны ў свеце валодаюць абавязацельствам перадаваць такіх злачынцаў кампетэнтным уладам, або Міжнароднаму крымінальнаму суду.
Адсюль узнікае адразу 2 важныя моманты:
Па-першае — Рэспубліка Беларусь, як удзельніца Жэнеўскіх канвенцый, у выпадку візіту Уладзіміра Пуціна, прымаючы да ўвагі выдадзены на яго арышт ордэр, гэтак жа як і любая іншая краіна свету, абавязана перадаць яго Міжнароднаму крымінальнаму суду. Так, безумоўна, мы разумеем, што нелегітымны Лукашэнка, будучы марыянеткай і галоўным саюзнікам Пуціна, наўрад ці пойдзе на гэта. Хоць ведаючы поўную беспрынцыповасць Лукашэнкі, можна меркаваць што заўгодна. Бо над ім таксама вісіць дамоклаў меч міжнароднага правасуддзя — і ён можа захацець яго пазбегнуць…
У той жа час і атачэнню дыктатара, асабліва ваеннаму, ёсць над чым задумацца. Ці апынецца ў бліжэйшы час Пуцін у нашай краіне — мы не ведаем. Але калі гэта адбудзецца — вы ведаеце, што рабіць. Калі, канешне, сярод вас яшчэ засталіся тыя, хто верыць у правасуддзе і справядлівасць і хоча спыніць вайну супраць Украіны і выратаваць незалежнасць Беларусі.
Другое — роўна тое ж самае будзе ставіцца і да Лукашэнкі, калі аналагічны ордэр на арышт будзе выдадзены і ў дачыненні да яго. Са свайго боку мы зробім усё магчымае, каб гэта адбылося. Ну, а вы тым часам падумайце.
Месцы ў самалёце, у выпадку ўцёкаў дыктатара, усім не хопіць. Затое ў Гаазе, куды ён метадычна цягне ўсіх вас, месцы досыць.
Comments