top of page

Лукашэнка — агрэсар і зарабляе на вайне


Прадастаўленне тэрыторыі для нападу — акт агрэсіі. Нелегітымнае кіраўніцтва Беларусі — агрэсары


Кіраўнік НАУ Павел Латушка ў эфіры Espreso.TV


Складана зблізіць пазіцыі на перамовах паміж украінскім і расійскім бакамі, але гаворка павінна ісці аб часовым перамір'і і прыпыненні агню. Гэта не вырашае праблемы ў глабальнай перспектыве, пакідае рызыку працягу лакальных сутыкненняў і аднаўлення ваенных дзеянняў, але галоўнае, што неабходна дасягнуць цяпер — гэта спыніць абстрэлы гарадоў і спыніць забойства ўкраінцаў. Добра, калі ўдасца дасягнуць істотнага прагрэсу і па іншых пытаннях, але не варта надта давяраць расійскаму боку пры падпісанні падобных дакументаў.


Не варта забывацца, што грамадзянін Лукашэнка знаходзіцца ў прамым упраўленні Крамля і выканае любыя даручэнні, якія дасць яму асабіста Пуцін. Цяпер ён збірае дывідэнды з існуючай сітуацыі: ужо ўдалося атрымаць ад Расіі паніжаны кошт нафты для перапрацоўкі на беларускіх прадпрыемствах і цану на газ у $ 120, а таксама «беспрэцэдэнтна» адкрыць для беларускіх тавараў доступ на рынак Расіі і перанесці выплаты даўгавых абавязацельстваў РФ на больш позні тэрмін — усё гэта аплата за адданасць Пуціну.


У той жа час Захад чарговы раз робіць памылку, не прымаючы ў дачыненні да беларускага рэжыму максімальна жорсткія санкцыі, аналагічныя прынятым у дачыненні да Расіі, што дазваляе Лукашэнку стварыць у Беларусі афшорную зону і прадаваць тавары, якія немагчыма купіць у Расіі.


Лукашэнка захапіў уладу ў 2020 годзе, утрымлівае яе сілай і не з’яўляецца легітымным кіраўніком Беларусі. Ён прадаставіў чыгуначнае і аўтадарожнае забеспячэнне Беларусі для перамяшчэння расійскіх войскаў, перадаў у карыстанне ўсю ваенную інфраструктуру замежным узброеным сілам і дазволіў выкарыстоўваць тэрыторыю Рэспублікі Беларусь для нанясення ўдараў па прыязнай краіне і народу Украіны.


Мы заклікаем падзяляць рэжым Лукашэнкі і беларускае грамадства. Па апошніх апытаннях — 97% гарадскога насельніцтва катэгарычна супраць ваеннай агрэсіі ў дачыненні да Украіны, гэтая лічба кардынальна адрозніваецца ад апытанняў, якія праводзяцца цяпер у Расіі.


Мы ўжо зрабілі заяву аб тым, што цяпер Рэспубліку Беларусь трэба разглядаць як тэрыторыю, часова акупаваную Расійскай Федэрацыяй. Лукашэнка і яго марыянеткавы ўрад фактычна страцілі кантроль за перамяшчэннем войскаў замежнай дзяржавы на тэрыторыі краіны, але гэта не здымае з іх адказнасці. У адпаведнасці з Рэзалюцыяй Генеральнай Асамблеі ААН: прадастаўленне тэрыторыі для нападу — акт агрэсіі, такім чынам, нелегітымнае кіраўніцтва Беларусі — агрэсары.

Comentarios


bottom of page