top of page

Лукашысты пусцілі ў ход «завочныя суды». Але ці стануць яны масавымі?



У эфіры «Маланкі» адказвае юрыст НАУ Арцём Праскаловіч


У ліпені Лукашэнка падпісаў новыя скандальныя папраўкі ва КК, якія дазваляюць «судзіць» «інакадумцаў», якія пакінулі Беларусь, без іх удзелу. Абяцалі, што прыгаварыць так можна будзе нават да расстрэлу.


На гэтым тыдні норму ўпершыню ўжылі на практыцы: СК абвясціў першых пецярых «завочна абвінавачаных». Чаму толькі пецярых і чаму вядома пра гэта толькі зараз?


— Справы па матывах «экстрэмізму», «тэрарызму» і г. д. адкрываюць не толькі і не столькі ў сталіцы, колькі ў рэгіёнах. Паведамленне аб вышуку можа з'явіцца на сайтах рэгіянальных упраўленняў СК, КДБ ці пракуратуры, а можа не з'явіцца зусім. Такім чынам, дзе шукаць падобныя звесткі — зразумела не да канца.


— Магчыма, рэжым яшчэ не падрыхтаваў інстытуты і апараты, якія задзейнічае для «выдаленага» пераследу. Або ўступілі ў дзеянне не ўсе неабходныя прававыя акты.


— Падобна, гэта не «народная» мера. Няма звестак, што працэдуру будуць прымяняць у дачыненні да падазроных, напрыклад, у экстрэмізме. У якасці кандыдатаў указаны датычныя да тэрарызму, абароту зброі, ядаў, радыеактыўных рэчываў і г. д., злачынстваў супраць чалавечнасці (напрыклад, генацыду).


Па шматлікіх прыкметах, працэдура ці наўрад стане масавай: складана тэхнічна. Каб запусціць яе ў дачыненні да кожнага з'ехаўшага, спатрэбіцца да паўгода чакання адмовы ў выдачы «падазронага» краінай яго знаходжання. Аднак «законатворцы» рэжыму пакуль не разумеюць, што сваёй ініцыятывай выкапалі магілу самі сабе.

댓글


bottom of page