top of page

Купалаўцы ў Дзюсельдорфе


Тэатральная трупа «Вольныя Купалаўцы» працягвае гастрольную дзейнасць, гэтым разам прадстаўнікі трупы выступілі ў Германіі. У Дзюсельдорфе адбыўся паказ монадрамы «Moj Hleb» Зоі Белахвосцік, удзельніцы тэатральнай трупы «Вольныя Купалаўцы». 

Зоя Валянцінаўна, аддаўшая 38 гадоў служэнню Купалаўскаму тэатру, якая сыграла на яго сцэне больш за 100 спектакляў, распавяла гледачам Тэатра-Музея Дзюмона Ліндэмана пра лёс пяці пакаленняў тэатральнай дынастыі, Купалаўскага тэатра, пра творчасць ва ўмовах рэчаіснасці выгнання і пра свае крыніцы натхнення, якія даюць сілы верыць, што ўсё завершыцца добра.

Мерапрыемства было арганізавана пры фінансавай падтрымцы каманды Паўла Латушкі Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, а таксама Музея Вольнай Беларусі. 

Купалаўцы сустрэліся з беларускай суполкай «Паўночны Рэйн Вестфалія» (NRW), па запрашэнню якой яны наведалі фэдэральныя землі Дзюсельдорфу.

Шаноўныя беларусы замежжа, калі вы таксама хочаце ўбачыць гэты кранальны спектакль ў сваім горадзе, для арганізацыі мерапрыемства звяртайцеся ў сацсеткі Купалаўцаў (Instagram, Facebook).

Пры гэтым нагадваем, што YouTube-канал, сацсеткі і лагатып нашых улюбёных Купалаўцаў беларускі рэжым нядаўна прызнаў экстрэмісцкімі. Калі ласка, дбайце пра сваю бяспеку і карыстайцеся VPN.

Comments


bottom of page