Каманда НАУ правяла круглы стол па пытаннях універсальнай юрысдыкцыі ў Літве
Падчас правядзення круглага стала была створаная працоўная група, у якую ўвайшлі эксперты і юрысты НАУ, Офіса Святланы Ціханоўскай, праваабарончага цэнтру «Вясна», Міжнароднага камітэта па расследаванні катаванняў у Беларусі, замежныя праваабаронцы, а таксама актывісты беларускай дыяспары.
Анжаліка Мельнікава, каардынатар праекта:
«Гэта была вельмі прадуктыўная працоўная сустрэча, на якой мы з калегамі зацвердзілі сумесны план і канкрэтныя крокі для найхутчэйшага дасягнення агульнай мэты — прыцягнення да адказнасці тых, хто ўжываў катаванні ў Беларусі, аддаваў або выконваў злачынныя загады. Мы разумеем, што вынікі хочацца бачыць зараз. Але трэба прымаць да ўвагі, што механізмы прымянення прынцыпаў універсальнай юрысдыкцыі дастаткова складаныя, і даводзіцца прыкладаць вялікія намаганні, прыцягваць экспертную супольнасць, каб забяспечыць магчымасць пераследу злачынцаў без раскрыцця звестак пацярпелых беларускаму боку — як боку, вінаватаму ў гвалце».
З меркаванняў бяспекі і для дасягнення максімальнай эфектыўнасці мы не публікуем вынікі сустрэчы і не асвятляем падрабязнасці прынятага плана дзеянняў.
Нагадваем пацярпелым, якія былі схільныя да катаванняў у Беларусі, а ў дадзены момант пражываюць на тэрыторыі адной з краін, якія падпісалі канвенцыю супраць катаванняў, што для ўдзелу ў праекце можна звярнуцца ў праваабарончы цэнтр «Вясна» (viasnadoc@spring96.org), Міжнародны камітэт супраць катаванняў альбо ў наш бот зваротнай сувязі @nau_by_bot . Мы гарантуем поўную канфідэнцыйнасць інфармацыі, якая паступіла.
Дзейнасць па прыцягненню да крымінальнай адказнасці рэжыму Лукашэнкі ў рамках універсальнай юрысдыкцыі вызначана ў якасці аднаго з ключавых прыярытэтаў прадстаўніка па транзіце ўлады Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Паўла Латушкі.
Comments