17 жніўня 2023 года Лукашэнка на сустрэчы з Міністрам абароны Кітая зрабіў шэраг супярэчлівых заяў. Давайце паспрабуем разабрацца што гэта - хітрасць або струмень бессэнсоўных тэзісаў?
1. «Мы абсалютныя прыхільнікі тэрытарыяльнай цэласнасці і адзінства, якія склаліся пасля Другой Сусветнай вайны межаў і тэрыторый».
З аднаго боку рэжым Лукашэнкі агрэсар і парушыў міжнароднае права, статут ААН, пачаўшы разам з Расіяй другую фазу агрэсіі супраць Украіны г.зн. парушыў прынцып непарушнасці межаў. Значыць сёння ён кажа, што Расея вінаватая? Яна парушае прынцып тэрытарыяльнай цэласнасці? Выпад супраць Расіі? НЕ!
Ён кажа пра СССР, а значыць ён прыхільнік аднаўлення нэаімперыі ў межах СССР. Але тут жа ён падыгрывае і Кітаю па Тайваньскім пытанні, бо пазіцыя Кітая наступная: Пасля капітуляцыі Японіі ў 1945 годзе Тайвань вярнуўся ў склад Кітая.
2. «Мы абсалютныя прыхільнікі шматпалярнага свету».
Але насамрэч гаворка ідзе пра двухпалярны свет. Раней гэта былі два полюсы СССР і ЗША.
Цяпер ён бачыць гэта наступным чынам: ЗША/ЕЗ і Кітай пад якім Расія і прыдатак да гэтага - сам дыктатар Лукашэнка.
3. «У нашай палітыцы мы засноўваемся на моцнай эканоміцы, магутнай дыпламатыі».
Відавочна, што ён не мае ні моцнай эканомікі, ні магутнай дыпламатыі. Усё гэта стала прыдаткам Расіі.
4. «Усё нашае супрацоўніцтва, а яно вельмі значнае, ні ў якім разе не будзе накіраванае супраць трэціх краін».
Ваенна-тэхнічнае супрацоўніцтва якраз і накіравана супраць трэцяй краіны - Украіны, бо тэхналогіі атрыманыя ад Кітая дазваляюць вырабляць узбраенне для Расіі, якая імкнуцца знішчыць Украіну як незалежная дзяржава.
5. «Свет не стабільны, але не па нашай віне».
Выглядае гэтая заява камічна і трагічна.
Хто агрэсар і злачынец - зразумела ўсяму цывілізаванаму свету.
6. «Мы ў гэтым пляне абапіраемся на нашых сяброў. І найперш Расійскую Федэрацыю і Кітай».
Расія зараз стала сяброўскай, але ўжо не брацкай краінай?
А гэта, хутчэй за ўсё, пасыл Крамлю, што ў дыктатара ёсць яшчэ адна апора - Кітай.
Вось такі Лукашэнка хітры. Але як бы там ні было менавіта ягоная палітыка цягне нас беларусаў у Азію і дэспатыю, і адрывае ад Эўропы, дзе галоўнымі каштоўнасьцямі зьяўляюцца правы чалавека і дэмакратыя, дзе галоўнае – гэта чалавек.
Comments