top of page

Канферэнцыя па беларускай кніжнай справе


Фота: НАУ-медыя

Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага Пераходнага Кабінета арганізуе канферэнцыю па беларускай кніжнай справе, якая мусіць стаць устаноўчым сходам па заснаванні Інстытута беларускай кнігі


Прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Аліна Коўшык, Беларускі ПЭН-цэнтр, грамадская кампанія «Будзьма беларусамі!», платформа «Інбелкульт 2.0» запрашаюць на канферэнцыю «Інстытут беларускай кнігі: мары аб будучыні», якая адбудзецца ў Варшаве 21 студзеня.


Ва ўмовах бесперапыннай барацьбы рэжыму супраць беларускай кнігі, калі ў спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» уносяцца ўсё новыя і новыя беларускія мастацкія і гістарычныя выданні, канферэнцыя стане пляцоўкай для пошуку якасна новых рашэнняў па захаванні і развіцці беларускай кніжнай справы як базавага элемента нацыянальнай культуры.


Удзельнікі канферэнцыі абмяркуюць актуальныя пытанні распаўсюду беларускай кнігі, прэзентацыі яе на міжнароднай арэне, фарміраванні беларускага кніжнага рынку. Для сістэмнага вырашэння гэтых пытанняў удзельнікі абмяркуюць магчымасць заснавання спецыяльнай установы — Інстытута беларускай кнігі.


Канферэнцыя пройдзе ў гібрыдным фармаце. Для ўдзелу ў якасці арганізатара дыскусіі ці круглага стала, выступоўцы або слухача неабходна прайсці рэгістрацыю. Сувязь з арганізатарамі мерапрыемства: instbelknig@gmail.com

Comments


bottom of page