Рэжым Лукашэнкі працягвае рэагаваць на кампанію НАУ «Ні цэнта на вайну!»: так званы міністр фінансаў стаў адкрыта пагражаць замежнаму бізнэсу рэкетам
Нагадаем: у рамках антываеннага руху НАУ вядзе кампанію «Ні цэнта на вайну!». Наша мэта — дасягнуць прыпынення дзейнасці замежнага бізнэсу ў Беларусі нароўні з Расеяй, ліквідацыі «беларускага афшора» і пазбаўлення рэжымаў Пуціна і Лукашэнкі рэсурсаў для працягу вайны з Украінай і акупацыі Беларусі.
На бягучы момант мы накіравалі больш за 60 лістоў і дабіліся прыпынення паставак прадукцыі Bosch у Беларусь. А рэжым ужо скардзіцца на нас Крамлю.
Учора ж так званы міністр фінансаў Селіверстаў вырашыў пайсці далей і стаў адкрыта пагражаць замежным кампаніям, якія вырашаць спыніць працу ў Беларусі.
Сцісла: рэжым Лукашэнкі мае намер займацца рэкетам. Тлумачыць ён гэта «зніжэннем экспарту і валютнай выручкі».
Чаму рэжым так баіцца застацца без валюты? Бо яму няма чым аддаваць даўгі, з-за чаго Беларусь ужо знаходзіцца ў сітуацыі непазбежнага дэфолту і калапсу эканомікі.
Але Селіверстаў замоўчвае, што прычынамі гэтага з’яўляюцца бяздарная эканамічная палітыка рэжыму, а таксама яго шматлікія злачынствы, якія прывялі да акупацыі Беларусі Расіяй, уцягвання нашай краіны ў вайну з Украінай і нарастаючым санкцыям — як інструмента для прыцягнення рэжыму да адказнасці.
Пераходзячы да пагроз і шантажу, рэжым толькі пацвярджае, што пытанне, якое стаіць перад замежнымі кампаніямі — гэта пытанне іх каштоўнасцяў і захавання рэпутацыі. Якая каштуе значна даражэй, чым любыя выгады ад вядзення бізнесу з ваенным агрэсарам.
Мы ж адказваем Селіверставу — дзякуй за матывацыю! І працягваем працу.
Кожная арганізацыя, якая ставіць сваімі мэтамі супрацьдзеянне рэжымам Пуціна і Лукашэнкі, спыненне вайны з Украінай і акупацыі Беларусі можа падтрымаць нашу кампанію:
Ні цэнта на вайну! Ні цэнта на акупацыю!
Comentarios