У камісію ўваходзяць прадстаўнікі Міністэрства спорту, Нацыянальных алімпійскага і паралімпійскага камітэтаў Польшчы, Аб’яднанага Пераходнага Кабінета і Народнага антыкрызіснага ўпраўлення. Плануецца, што камісія будзе збірацца раз на месяц.
На першым пасяджэнні камісіі пад старшынствам першага намесніка міністра спорту і турызму Польшчы Ірэнэўша Раса і з удзелам намесніка кіраўніцы Кабінета Паўла Латушкі былі ўзнятыя пытанні падтрымкі беларускіх спартсменаў-дысідэнтаў.
Абмеркавалі:
супрацоўніцтва па магчымым допуску беларускіх спартсменаў-дысідэнтаў у лёгкай атлетыцы і біятлоне да кваліфікацыйных спаборніцтваў Алімпіяды-2024 і Алімпіяды-2026.
магчымасці матэрыяльна-тэхнічнай падтрымкі беларускіх спартсменаў у трэніровачным працэсе праз стыпендыі міністэрства і Алімпійскай салідарнасці на тэрыторыі Польшчы.
пытанні верыфікацыі беларускіх спартсменаў у адпаведнасці з рэкамендацыямі Міжнароднага алімпійскага камітэта для выключэння магчымасці ўдзелу чыноўнікаў Лукашэнкі і прарэжымных спартсменаў у міжнародных спаборніцтвах, перш за ўсё ў Алімпіядзе-2024 у Парыжы.
Старшыня Нацыянальнага паралімпійскага камітэта Польшчы Лукаш Шэліга выказаў гатоўнасць аказаць дапамогу беларускім паралімпійцам, якія пацярпелі ад рэпрэсій, і прасоўваць пытанне прыцягнення Аляксея Талая да адказнасці ў рамках спартыўнага права за ўдзел у ваенным злачынстве і нанясенні ўрону рэпутацыі Алімпійскага руху.
Камісія адкрытая для прапаноў ад беларускіх спартсменаў і спецыялістаў у галіне спорту, якія сутыкнуліся з дыскрымінацыяй або маюць рэлевантную інфармацыю. Накіраваць прапановы можна ў чат-бот НАУ: @nau_by_bot
Comentarios