top of page

Калі Лукашэнка вырашыцца на транзіт улады?


Намеснік кіраўніка НАУ Арцём Брухан распавёў у эфіры «Еўрарадыё» пра новыя страхі Лукашэнкі і чыноўнікаў.

«Першы сігнал таго, што Лукашэнка будзе спрабаваць пайсці на транзіт — калі ў Палаце Прадстаўнікоў будзе большасць "Белай Русі", а ён сам будзе ўзначальваць праўладную партыю. Вось тады гэта будзе сігналам, што ён не пойдзе на новы прэзідэнцкі тэрмін».

Паводле аналітыка, Лукашэнку цяпер патрэбныя нейкія гарантыі, напрыклад, кантраляваць Палату Прадстаўнікоў. Праз гэта ўзурпатар можа быць упэўнены, што законы не будуць перапісаны.

Ці сапраўды Лукашэнка хвалюецца наконт сваёй улады ў Беларусі?

«Самаабвешчаны стварыў так званы Усебеларускі народны сход (УНС) і цяпер не ведае, што з ім рабіць. Сам УНС сёння фактычна дэманструе палітычную трансфармацыю рэжыма. Лукашэнка разумее, што сваімі рукамі ён стварыў сістэму двуўладзя. Паводле яго, не можа быць у краіне дзве ўлады. Цяпер Лукашэнка вымушаны сумяшчаць дзве пасады, каб кантраляваць сітуацыю яшчэ 5 год. Адна з пасадаў — «прэзідэнт», другая — «кіраўнік УНС».

А ці хвалююцца чыноўнікі?

«Так, але гэта ўжо звязана з уплывам Расіі і магчымасцямі зменаў рэжыма Лукашэнкі на крамлёўскі. Чыноўнікі добра разумеюць, што калі прыйдуць рускія, то іх з цёплага месца могуць хутка прыбраць. І нават на сярэднім і раённым узроўні. Можна сказаць, што за час Лукашэнкі стварыўся слоў так званых "чырвона-зялёных незалежнікаў", якія будуць трымацца за свае пасады».

Арцём Брухан адзначыў, што чым больш будзе расійскага ўплыву на Беларусь, тым мацней лукашэнкаўскія чыноўнікі будуць казаць пра радзіму, незалежнасць і ўласную тэрыторыю.


Comments


bottom of page