top of page

Кадравы рэзерв для новай Беларусі


Прэс-рэліз да ста дзён Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі 2 снежня 2022

Агулам, з моманту старту кампаніі, атрымана каля 100 заявак Сярэдні паказчык — 10 анкетаў на дзень. 1/3 (33%) заяўнікаў мае досвед працы ў дзяржаўным сектары 5% пазначылі «дзяржаўны служачы» як асноўнае месца працы цягам апошніх 10 гадоў 35% заяўнікаў знаходзяцца ў Беларусі 65% — па-за межамі Беларусі, адпаведна.

Асноўны элемент бяспекі заяўнікаў — асобнае захоўванне персанальных звестак. Пасля праверкі анкеты ёй прысвойваецца ўліковы нумар і персанальныя дадзеныя, звязаныя з анкетай ўліковых нумарам, якія захоўваюцца асобна ад асноўнага масіва. Аператар, які будзе працаваць з базай дадзеных можа, напрыклад, падбіраць заяўнікаў для ўдзелу ў адукацыйных праграмах, у адпаведнасці з зададзенымі крытэрамі, але не будзе ведаць, чые гэта асабіста анкеты. Такім чынам, несанкцыянаваны доступ да базы дадзеных (што выключана, дзякуючы выкарыстанню лічбавых ахоўных механізмаў) або ўнутраны сліў, не прывядуць да раскрыцця персанальных дадзеных.


Падчас запаўнення анкеты заяўнік можа паказаць, ці знаходзіцца ён у Беларусі ці не, а таксама ці адчувае ён сябе ў бяспецы і ці дае згоду на выкарыстанне імя ў працэсе камунікацыі.


Намеснік прадстаўніка Кабінета па транзіце ўлады Юрый Губарэвіч пра запуск кампаніі «Кадравы резерв для новай Беларусі»

  • Кадравы резерв адказвае на пытанне: як будзе функцыянаваць дзяржаўная сістэма пасля пераменаў?

  • Праз стажыроўкі ў краінах ЕС мы падрыхтуем прафесіяналаў, якія зоймуць дзяржаўныя пасады і будуць ажыццяўляць рэформы.

  • Запрашаем да канфідэнцыйнага ўдзелу ў навучанні дзейных чыноўнікаў, якія не згодныя з рэжымам, а таксама беларусаў, якія з’ехалі з Беларусі па палітычных матывах.

  • Мы паклапоцімся пра бяспеку захавання асабістых звестак усіх удзельнікаў, асабліва тых, хто знаходзіцца ў Беларусі.

  • Перамены абавязкова адбудуцца. І зараз мы выкарыстаем час для падрыхтоўкі і прафесійнага росту.

  • Для набору ўдзельнікаў Кадравага рэзерву створана інтэрнэт-платформа, дзе можна запоўніць заяўку для ўдзелу.

Comments


bottom of page