top of page

Каардынацыйная Рада — на парадку дня кансультатыўнай групы «Беларусь-ЕС»


Анжаліка Мельнікава
Анжаліка Мельнікава

«Трэцяе скліканне Каардынацыйнай Рады пачало сваю працу 12 чэрвеня. Рухаючыся наперад, зараз мы ўсе працуем над новай рэдакцыяй Рэгламента, каб КР працавала як мага больш эфектыўна зараз і ў будучым. Спадзяюся, што ў бліжэйшыя дні мы правядзём першае рабочае адкрытае агульнае паседжанне, на якім будзе абрана кіраўніцтва», — адзначыла дэлегатка Каардынацыйнай Рады, чаліня кааліцыі «Каманда Латушкі і Рух “За Свабоду”» Анжаліка Мельнікава падчас удзелу ў III паседжанні кансультатыўнай групы беларускай грамадзянскай супольнасці і дэмакратычных сіл Беларусі з ЕС. У сваім выступленні Анжаліка Мельнікава прадставіла вынікі выбараў у КР і бягучае становішча спраў унутры Каардынацыйнай Рады.

Агульная палітычная стратэгія КР будзе залежыць ад максімальна шырока ўзгодненай пазіцыі членамі КР, але некаторыя напрамкі дзейнасці можна адзначыць ужо сёння:

1. Праца для выбаршчыкаў і адстойванне іх інтарэсаў. Легітымнасць КР будзе залежыць ад таго, наколькі эфектыўна мы будзем вырашаць задачы ў інтарэсах Беларусі, беларускага народа ўнутры краіны і беларускай дыяспары за мяжой. Усё залежыць ад нашых дзеянняў.

2. Умацаванне сувязяў з супольнасцямі ўнутры Беларусі з упорам на палітычны парадак дня і аднаўленне жывой сеткі кантактаў.

3. Паляпшэнне іміджу КР і агульнага іміджу дэмакратычных сіл сярод беларусаў. Нам неабходна надаваць больш увагі працы са СМІ (у тым ліку з блогерамі — гэта вельмі важна, бо ў іх усё яшчэ ёсць шырокая аўдыторыя ўнутры Беларусі).

4. Праца з нашымі партнёрамі па пытаннях спрашчэння візавага рэжыму і павелічэння агульных кантактаў паміж нашымі людзьмі (тымі, хто застаўся, і тымі, хто з'ехаў). Тут вельмі важна пашырыць намаганні па падтрымцы і мабілізацыі беларускай дыяспары.

5. Яшчэ адзін важны напрамак працы Каардынацыйнай Рады, які цяпер абмяркоўваецца, — гэта пашырэнне ўзаемадзеяння і супрацоўніцтва абранай Каардынацыйнай Рады з Аб'яднаным Пераходным Кабінетам, пашырэнне яго паўнамоцтваў і ўплыў на прызначэнне членаў АПК.

6. Адным з найбольш важных напрамкаў у плане міжнародных кантактаў будзе ўмацаванне нашага супрацоўніцтва з нацыянальнымі парламентамі краін-партнёраў і парламенцкімі інстытутамі, уключаючы Еўрапейскі парламент і Парламенцкую асамблею Савета Еўропы (ПАСЕ).

7. Мы таксама разлічваем заставацца ключавым актарам у арганізацыі сектаральных кансультацый па ацэнцы патрэбаў дэмакратычнай Беларусі.

 

Kommentarer


bottom of page