top of page

Знешняя палітыка Новай Беларусі. Ад транзітнага перыяду да ўстойлівай дэмакратыі


Уяўляем тэкставую версію анлайн-дыскусіі «Знешняя палітыка Новай Беларусі. Ад транзітнага перыяду да ўстойлівай дэмакратыі» аб геапалітычным выбары для Беларусі


У чацвёртай анлайн-дыскусіі прынялі ўдзел былыя супрацоўнікі МЗС Беларусі: Уладзімір Астапенка, Павел Латушка, Валерый Цапкала, Валерый Кавалеўскі, Павел Слюнькін, а таксама спецыяльны госць ад нашых літоўскіх партнёраў 'Educatio' — экс-дзяржсакратар МЗС Літвы Альбінас Янушка


Асноўныя тэмы чацвёртай дыскусіі:

  • Аптымальная структура МЗС і яго роля сярод акцёраў, якія фарміруюць знешнюю палітыку

  • Знешняя палітыка Беларусі ў пераходны перыяд

  • Узаемаадносіны з ЕС

  • Узаемаадносіны з Расіяй

Уладзімір Астапенка
Уладзімір Астапенка Крыніца: НАУ-медыя

Уладзімір Астапенка:

У 1944 годзе ў БССР быў створаны Наркамат замежных спраў, потым пераўтвораны ў МЗС. Гэта рабілася ў працэсе стварэння ААН — была ідэя аб тым, што ўсе 15 рэспублік будуць у яе складзе, але ў выніку ва заснавальнікі ААН былі запрошаны БССР і УССР. У структуры рэспубліканскіх органаў кіравання з'явіўся МЗС - у савецкі час 90 працэнтаў работы яго апарата было прысвечана рабоце міжнародных арганізацый — у асноўным ААН і яе спецыялізаваных устаноў. Беларускія дыпламаты займалася шматбаковымі пытаннямі і практычна не залучаліся ў двухбаковыя сувязі. І калі ў 1991 годзе Беларусь стала незалежнай — аб'ектыўна ўзнікла праблема спецыялістаў, якія б займаліся двухбаковымі адносінамі. Зразумела, што структура МЗС імкнулася да міжнародных арганізацый, аддавала ім прыярытэт, людзі імкнулася займацца тым, што ведалі і разумелі. Гэты неабходны баланс паміж шматбаковай дыпламатыяй і двухбаковымі адносінамі не ўсталяваны. На гэтым фоне адчуваўся і адчуваецца голад у падраздзяленнях МЗС з краінавымі спецыялістамі, якія ведаюць спецыфіку рэгіёнаў. Новае Міністэрства мусіць гэтую праблему вырашыць. Раней зробленыя спробы да ідэальнага стану гэтую сітуацыю не давялі. Знешняй палітыку ўжо няма. Усе намаганні МЗС па выбудоўванні шматвектарнасці былі правалены. Гэта звязана з пазіцыяй аднаго чалавека, якога мы называем нелегітымным прэзідэнтам


Павел Латушка:

Галоўная праблема, чаму мы прыйшлі да такога стану знешняй палітыкі Беларусі — гэта стварэнне прэзідэнцкай рэспублікі ў самай пачварнай форме, калі ўсё падпарадкавана волі і капрызам аднаго чалавека. Калі няма кантролю парламента, узнікаюць такія праблемы. МЗС заўсёды славіўся апазіцыйным міністэрствам, МЗС патэнцыйна — гэта кузня кадраў для апазіцыі, хоць фактычна такога не было. Мы разумеем, што ўвесь дзяржапарат жыў па прынцыпе пагаднення. Недзе ўнутры мы мелі надзею, што рэжым перавыхоўваецца. Але гэта быў самападман. Трэба гэта прызнаць.


Валерый Цапкала:

МЗС як любы орган дзяржкіравання з'яўляецца інструментам для рэалізацыі палітыкі дзяржавы. Структура МЗС заўсёды будзе выбудоўвацца з улікам прыярытэтаў унутрыпалітычнага курсу краіны. Калі сёння няма магчымасці весці дыялог з Захадам, то будуць адчыняцца аддзелы, дэпартаменты ў розных гарадскіх і раённых цэнтрах РФ, т. е. там, дзе з табой размаўляюць.


У цэлым роля дыпламатычнай службы ў стагоддзе інфармацыйных тэхналогій становіцца зусім іншай. Калі ўспомнім, напрыклад, XIX стагоддзе, то амбасадары ў сталіцах былі тымі людзьмі, якія прымалі сапраўды сур'ёзныя рашэнні, таму што параіцца з імператарам ці каралём хутка не было магчымасці. Нават у СССР роля МЗС была вельмі вялікая: менавіта амбасады акумулявалі інфармацыю, былі каналамі для пошуку патэнцыйных гандлёва-эканамічных партнёраў і давядзення сваёй пазіцыі. Цяпер узнікла вялікая колькасць альтэрнатыўных крыніц інфармацыі, таму ніякі дыпламат, каб ён ні расказваў, не зможа манапольна пераконваць партнёраў у рэальных прыярытэтах палітыкі сваёй краіны.


Роля дыпламатычнай службы ў пытаннях эканомікі і давядзення інфармацыі аб краіне знаходжання, відавочна, будзе падаць.


Якая роля МЗС сярод іншых акцёраў?


Павел Латушка
Павел Латушка Крыніца: НАУ-медыя

Павел Латушка:

Неабходна зрабіць акцэнт на тым, што імідж МЗС на знешняй арэне разадраны цалкам з-за палітыкі кіраўніка. Ён апраўдвае парушэнні правоў чалавека і г.д.


Макей застаўся фактычна адзін на вакзале. Імідж цяперашняга кіраўніцтва Беларусі — немагчыма аднавіць.


Пры прэзідэнцкай рэспубліцы роля МЗС мінімізуецца (прыніжаецца), паколькі моцна залежыць ад Адміністрацыі Прэзідэнта. Пры парламенцкай рэспубліцы роля МЗС вельмі высокая. У цяперашняй сістэме каардынат Міністр не здольны стаць вядучай фігурай у знешняй палітыцы.


Валерый Кавалеўскі:

Роля парламента будзе вельмі важнай, а міністр замежных спраў павінен быць частым госцем у парламенце, каб знешняя палітыка была больш зразумелай і празрыстай.


Адной з сістэмных праблем структуры МЗС з'яўляецца адсутнасць пазіцыі палітычнага дырэктара МЗС. Гэта чалавек, які задае тон знешняй палітыцы. Такой пазіцыі ў беларускім МЗСе ніколі не было. Але разам з гэтым у кадравых пытаннях МЗС за яго гісторыю былі ўдалыя кадравыя рашэнні, кадравы склад дастаткова нядрэнны, але яго неабходна ўзмацняць для ўзаемадзеяння са знешнім і ўнутраным асяроддзем.

Гэта падтрымка спецыялістаў у іх прасоўванні ў міжнародных арганізацыях, а гэта вельмі важна для ўзмацнення кадравага патэнцыялу.


Валерый Цапкала:

Кіраўніцтва МЗС павінна быць ва ўрадзе — гэта пасады, якія атрымліваюць палітыкі з ліку партый, якія перамаглі, яны адпаведна даюць справаздачу сваім выбаршчыкам.

Міністр замежных спраў у сістэме каардынат парламенцкай рэспублікі ўваходзіць у пяцёрку найбольш уплывовых асоб у дзяржаве.


Знешняя палітыка Беларусі ў пераходны перыяд


Павел Слюнькін
Павел Слюнькін Крыніца: НАУ-медыя

Павел Слюнькін:

Важна разумець, што мы не зусім ведаем, чаго хоча грамадства, паколькі ў дэмакратычных сістэмах пажаданні грамадства ўлічваюцца праз дэмакратычныя працэсы — выбары, перад выбарамі звычайна праходзяць абмеркаванні, парламенцкія дыскусіі аб таго, чаго людзі насамрэч хочуць, але ўнутры Беларусі зараз гэтага няма.

Гэта важна прымаць. Тое, што мы бачым зараз як вынікі сацыяльных апытанняў, можа значна адрознівацца высноў, зробленых пасля наладжвання рэальнага дыялогу ў грамадстве, калі змогуць выказвацца адкрыта ўсе грамадзяне.

Я б звярнуў увагу, што раней вялася дыскусія аб геапалітычным выбары Беларусі. Пачынаючы з 2006 года апазіцыйныя кандыдаты фармулявалі свой парадак дня Еўрапейскага выбару, у 2010 было прыкладна тое ж самае, але з больш акуратнымі фармулёўкамі, з'явіліся кандыдаты, якія казалі пра нейтральны выбар Беларусі ў стылі ўсходнееўрапейскай Швейцарыі. У 2020 годзе ўсе кандыдаты не агучвалі дакладных праеўрапейскіх прыярытэтаў. Гэта сведчыць аб тым, што сацыяльная дынаміка ідзе за тымі рашэннямі ўладаў, якія яны здзяйсняюць на знешнім трэку, за паглыбленнем расійскага вектара. На жаль, калі цяперашні стан спраў зацягнецца, нам давядзецца абмяркоўваць пытанні не геапалітычнага выбару — Беларусі з Еўропай ці Беларусі з Расіяй, а неабходнасці захавання Беларусі як суверэннай дзяржавы. Тэндэнцыі такія, што дзяржава не зважае на пажаданні людзей. Яны не пытаюцца, ці хочам мы бачыць ядзерную зброю на тэрыторыі Беларусі, ці хочам мы заключаць саюзныя дамоўленасці з Масквой, ці хочам мы ўступаць у ЕС. Тым не менш, гэта ўплывае на фармат нашых дыскусій. Пакуль няма магчымасці даносіць свой пункт гледжання да грамадства, змест дыскусіі будзе дэградаваць.


Валерый Цапкала
Валерый Цапкала Крыніца: НАУ-медыя

Валерый Цапкала:

У таталітарным грамадстве няма і не можа быць нармальнай сацыялогіі, і ўсе апытанні не больш чым палітычная замова. Людзі не будуць свае думкі сапраўдныя выказваць невядома каму. Прыярытэты знешняй палітыкі выявяцца, калі будзе нармальнае канкурэнтнае поле, калі розныя палітычныя сілы будуць выступаць за тыя ці іншыя вектары развіцця. Тады мы зразумеем настроі беларусаў.


Уладзімір Астапенка:

Беларускаму народу трэба будзе вызначыць прыярытэты знешняй палітыкі, але ў гэтым кантэксце важна абмеркаваць і трэцюю опцыю — нейтралітэт Беларусі. Гэты тэзіс быў выпакутаваны і замацаваны ў Дэкларацыі аб незалежнасці Беларусі, затым ён перайшоў у тэкст Канстытуцыі 1994 года. Сёньня мы можам гэтую тэзу спрэс страціць, бо з апошняга праекту рэжыму ён проста растварыўся, як быццам яго ніколі не было. Без публічнага абмеркавання, без узвешвання за і супраць. Патэнцыял нейтралітэту на прыкладзе Аўстрыі, Швецыі, Фінляндыі і Швейцарыі можа быць цікавы для Беларусі прынамсі на нейкім пэўным этапе гістарычнага развіцця, і гэтую опцыю я б з вагаў не здымаў.


Павел Латушка:

Мы павінны дакладна пазіцыянаваць для саміх сябе: незалежнасць — гэта каштоўнасць, якая не абмяркоўваецца.

Усе апытанні грамадскай думкі маюць велізарную ступень хібнасці, але разам з тым яны паказваюць пэўныя тэндэнцыі. Мы павінны рабіць усё, каб супрацьстаяць пагрозе незалежнасці. Толькі вонкавыя фактары могуць паўплываць на наш суверэнітэт.

Я б мог распісаць тры магчымыя сцэнарыі дзеянняў усходняга суседа для т.зв. транзітны перыяд.


Першы сцэнар. Пуцін прыбірае Лукашэнку, беларускі народ пляскае ў ладкі Крамлю — выбірае новага ўмоўнага дэмакратычнага прэзідэнта. У падзяку — наўрад ці можна ўявіць антырасейскі падыход ад грамадзян. Грамадства хутчэй будзе ўдзячна. Гэта гіпатэтычны сцэнар, але сёння гэта для Расіі — апошні вагон. Каб рэалізаваць гэты сцэнар, Крамлю трэба ўскочыць у яго.

Другі сцэнар.


Расія працягвае навязваць нам дыктатара і сілай укараняе панаванне і Саюзную дзяржаву. Гэта непрымальна для беларускага грамадства і падрывае ягоны давер. Гэта стратэгічная памылка Крамля. Канструкцыя недаўгавечная і мае кароткатэрміновую перспектыву.

Трэці сцэнар, найбольш пазітыўны — калі б Расія стала краінай прыцягнення, укладваючы грошы ў сваю краіну, развіваючы яе, то тады беларусы самі захочуць быць бліжэй да Расіі. Усе суседзі імкнуліся б да нармальных адносін з Расійскай Федэрацыяй.


У кароткатэрміновай перспектыве мы бачым, што на нашых вачах адбываецца аперацыя прыкрыцця — калі пад тэмай Украіны можа адбыцца ціхая інкарпарацыя Беларусі. У выпадку, калі беларускі народ робіцца суб'ектам, то ён павінен вырашаць, якім будзе наш геапалітычны выбар. Але ў цэлым наш выбар — мець нармальныя адносіны як з Усходам, так і з Захадам. Гэта адпавядала б інтарэсам Беларусі. Калі Расея будзе працягваць такую палітыку, то будуць узмацняцца празаходнія тэндэнцыі.


Альбінас Янушка:

У выпадку, калі ў Беларусі захаваецца прысутнасць чужых ваенных сіл, то тады нават без Лукашэнкі дэмакратычнага выбару ў краіне не будзе. Можа стварыцца замарожаная сітуацыя, калі ў народа не будзе магчымасці выбару.


Калі «забудуцца» Беларусь, то гэта можа прывесці да сур'ёзных геапалітычных наступстваў у нашым рэгіёне.


У Новай Беларусі ў парламенце частка сіл будзе прарасейскімі, частка — нейтральнымі, а частка — праеўрапейскімі. Але зараз у Беларусі не бачна акрэсленых палітычных сіл, якія дакладна заявяць — мы хочам у ЕС.


Пры гэтым праеўрапейскасць не азначае антырасійскасці.

Прыклад Літвы паказваў гэта да акупацыі часткі Ўкраіны.

У стаўленні тэрміна «нейтралітэт» — не варта, мусіць, яго выкарыстоўваць. Неабходна вызначыцца — Усход ці Захад.

ЕЗ не з'яўляецца геапалітычным праектам — гэта больш рынак, гэта больш мяккая сіла. ЕЗ не будзе навязваць геапалітычны выбар, таму без выразнага праеўрапейскага руху чакаць вялікай увагі з ягонага боку складана.


Валерый Кавалеўскі
Валерый Кавалеўскі Крыніца: НАУ-медыя

Валерый Кавалеўскі:

Беларусі неабходна развіваць адносіны не толькі з Захадам і Усходам, але і з Поўначчу і Поўднем. Развіваць двухбаковыя адносіны для таго, каб пазбегнуць дысбалансу ў знешніх сувязях з Расіяй. Але выбар неабходна зрабіць на аснове меркавання народа, выбар адказны і ўсвядомлены. Мы кіруемся тым мандатам, які Святлана Ціханоўская атрымала на выбарах.


Адносіны з ЕС, Усходняе партнёрства — гэта шырокая платформа, якую можна развіваць. На першапачатковым этапе гэта будзе эфектыўнай прыладай.


Залежнасць ад Расіі і як выбудоўваць адносіны з Расіяй:


Павел Латушка:

Ці гатовы да якога-небудзь дыялогу адносна будучыні Беларусі Крэмль? У мяне песімістычныя адзнакі: Крэмль прыняў для сябе стратэгічнае рашэнне аб тым, што Беларусь як незалежная дзяржава не павінна існаваць. Калі Крэмль так не лічыць, то няхай праявіць гэта адпаведнымі дзеяннямі. Тады ён павінен падтрымліваць беларускае грамадства, а не ўзурпатара.


У цэлым мая формула дыпламатыі — неабходна заўсёды шукаць кампрамісы, але ў інтарэсах сваёй краіны і свайго народа. А на сёньняшні дзень у нас ёсьць пагроза страты незалежнасьці. Гэта трэба зразумець.


Альбінас Янушка
Альбінас Янушка Крыніца: НАУ-медыя

Альбінас Янушка:

Калі казалі пра выбар трэцяга шляху, мы ўбачылі прыклады Літвы і былых савецкіх рэспублік. 30 гадоў канвульсіяў без выбару — і што ў выніку? Усё ў праблемах. І калі Беларусь не вызначылася і не бачыць перспектывы ў праеўрапейскім напрамку, то яна не зможа вырвацца з сітуацыі, якая склалася ў Саюзнай дзяржаве. Але не марыць — значыць, нічога не дасягнуць.


Вынікі:


Павел Латушка:

Каб быць суб'ектам знешняй палітыкі як дзяржаве неабходна вярнуць суб'ектнасць беларускаму народу.


Уладзімір Астапенка:

Усе думкі адносна знешняй палітыкі Беларусі павінны будавацца на базавым прынцыпе павагі суверэнітэту і незалежнасці нашай краіны.


Валерый Кавалеўскі:

Наша знешняя палітыка будзе грунтавацца на паняццях суверынітэту і інтарэсах беларусаў. Нам трэба стварыць умовы, каб народ мог расказаць пра свае погляды. Беларусы — за шматвектарнасць, мы маем такую магчымасць, мы не павінны сябе абмяжоўваць. У знешняй палітыцы Новай Беларусі выдатны патэнцыял, у нас шмат таленавітых спецыялістаў, для якіх можна стварыць магчымасці для працы на карысць Беларусі.



УВАГА


Ужо 16 лютага адбудзецца выніковая канферэнцыя платформы #ЭкспертнаеАсяроддзе «Новая Беларусь на геапалітычнай карце свету : добрасуседства і нацыянальныя інтарэсы».


Удзельнікамі дыскусіі будуць як эксперты, якія прымалі ўдзел у мінулых дыскусіях, так і новыя ўдзельнікі, а таксама палітыкі, аналітыкі і замежныя госці.


Анлайн-доступ да дыскусіі будзе адкрыты толькі для зарэгістраваных гледачоў. Спасылку на форму рэгістрацыі мы размесцім у наступнай публікацыі.

Comments


bottom of page