top of page

Злачынствы супраць чалавечнасці ў Беларусі



Адказнасць рэжыму Лукашэнкі за злачынствы супраць чалавечнасці ў Беларусі


Сёння, 26 ліпеня 2023 года, наш партнёр - Цэнтр права і дэмакратыі «Justice Hub» апублікаваў справаздача аб злачынствах супраць чалавечнасці ў Беларусі і механізмах прыцягнення да адказнасці вінаватых. Народнае антыкрызіснае кіраванне аказала разнастайную падтрымку Цэнтру права і дэмакратыі ў дадзенай працы.


Кіраўнік НАУ Павел Латушка ў сувязі з публікацыяй справаздачы адзначыў наступнае: «у справаздачы фактычна абгрунтоўваецца выкананне крытэра міжнароднага крымінальнага права "аб наяўнасці дастатковых падстаў меркаваць", што незаконнае пазбаўленне волі, катаванні, забойствы, згвалтаванні , гвалтоўныя знікненні, пераследы па палітычных падставах, а таксама дэпартацыя ў кантэксце шырокамаштабнага і сістэматычнага нападу супраць грамадзянскага насельніцтва Беларусі з мая 2020 года да гэтага часу складаюць злачынствы супраць чалавечнасці. У справаздачы падкрэсліваецца, што гэты напад на грамадзянскае насельніцтва з'яўляецца дзяржаўнай палітыкай рэжыму Лукашэнкі».


Асобная ўвага надаецца галоўным вінаватым дадзеных злачынстваў. Сярод іх прадстаўнікі сілавых структур Беларусі (АМАП, КДБ, ГУБАЗіК і іншыя), а таксама суддзі, пракуроры, вышэйшае палітычнае кіраўніцтва рэжыму, уключаючы самога дыктатара. Адмысловую каштоўнасць уяўляюць раздзелы прысвечаныя механізмам прыцягнення да адказнасці вінаватых.


Дадзеная справаздача безумоўна ўносіць важкі фундуш у працу па ўзнаўленні правасуддзя для дзясяткаў тысяч ахвяр дадзеных злачынстваў. НАУ ужо ініцыявала рэалізацыю закладзеных у справаздачы ідэй па прыцягненню да адказнасці вінаватых у дадзеных злачынствах.

Comments


bottom of page