Дэмакратычныя сілы склалі сумесны зварот і адправілі лісты з агульнай пазіцыяй ЕС, ЗША, Вялікабрытаніі і ў АБСЕ
Офіс Святланы Ціханоўскай, Каардынацыйны савет і Народнае антыкрызіснае ўпраўленне заклікалі:
1. Выступіць з афіцыйнымі заявамі аб непрызнанні за Лукашэнку права на правядзенне рэферэндуму. Гэта пазбавіць рэферэндум якой-небудзь палітычнай і юрыдычнай значнасці, перакрэсліць планы рэжыму на аднаўленне страчанай легітымнасці.
2. Заявіць, што ў выпадку працягу рэпрэсій у дачыненні да беларусаў, якія не падтрымліваюць імітацыйны «рэферэндум», супраць рэжыму Лукашэнкі будуць ужытыя далейшыя кансалідаваныя санкцыі.
3. Зноў публічна падтрымаць патрабаванні беларускага народа аб тым, што адзіным устойлівым выхадам з крызісу ў Беларусі з’яўляецца вызваленне палітвязняў і правядзенне новых датэрміновых прэзідэнцкіх выбараў пад міжнародным наглядам.
Што рабіць беларусам у дзень галасавання:
Прыйдзіце на ўчастак
Зрабіце бюлетэнь несапраўдным, паставіўшы крыжыкі насупраць двух варыянтаў адказу
Сфатаграфуйце бюлетэнь з двух бакоў
Апусціце бюлетэнь у скрыню для галасавання
Пацвердзіце дзеянне на платформе «Голас»
Што рабіць ужо зараз:
Праходзіце апытанне па «рэферэндуму» на платформе «Голас»:
• у Тэлэграме
• у Вайбере
*калі апытанне не запускаецца, увядзіце каманду / рэферэндум
Знаёмцеся з падрабязнай стратэгіяй на сайце кампаніі
Commentaires