Еўрапейскай Камісіі
Еўрапейскай службе знешніх дзеянняў
Урадам краін ЕС
Урадам Польшчы, Літвы, Латвіі
Дзярждэпартаменту ЗША
Зварот
У 21 стагоддзі ў цэнтры Еўропы адбываюцца масавыя злачынствы. Злачынствы супраць чалавечнасці, якія ажыццяўляюць нелегетымныя ўлады на чале з грамадзянінам Лукашэнкам.
Беларусь апынулася пад неспатыкальнай у сучаснай гісторыі Еўропы хваляй масавых рэпрэсій.
Па дадзеных Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека рэжым утрымлівае каля 1500 палітычных зняволеных ва ўмовах жорсткага і прыніжаючага годнасць чалавека стаўлення, масава выкарыстоўваючы метады гвалту, што прыводзіць да чалавечых ахвяраў – палітзняволеныя паміраюць у беларускіх турмах. Але ж насамрэч у Беларусі тысячы палітвязняў. Палітычная зняволеныя знікаюць у турмах, пра іх лёс не могуць атрымаць інфармацыі нават блізкія. Рэжым аддаў загад пазбавіць палітзняволеных права атрымліваць медыцынскія лекі. Дапамога адвакатаў адсутнічае.
Беларускія турмы нагадваюць канцэнтрацыйныя лагеры.
Немагчыма і недапушчальна ў гэтай сітуацыі назіраць за тым, як у Беларусі здзекуюцца над базавымі правамі чалавека, як паміраюць беларускія палітзняволеныя.
Адзначаючы зробленыя крокі з боку ЕС, Польшчы, Літвы, Латвіі, ЗША і міжнародных арганізацый, звяртаемся да вас з прапановай у мэтах уратавання жыцця беларусаў і вызвалення палітзняволеных зрабіць наступныя дадатковыя крокі:
Неадкладна ўвесці максімальныя па масштабе і моцы санкцыі ў адносінах да рэжыму Лукашэнкі рашэннем ЕС;
Прыняць нацыянальныя пакеты санкцый ЗША, Польшчы, Літвы, Латвіі;
Неадкладна зачыніць усе памежныя пункты пропуску на межах Польшчы, Літвы, Латвіі з Беларуссю за выключэннем пасажырскіх пунктаў пропуску і прад’явіць патрабаванні аб вызваленні ўсіх палітзняволенных.
Стварыць Спецыяльны міжнародны трыбунал па фактах злачынстваў супраць чалавечнасці, якія ажыццяўляе рэжым Лукашэнкі, і прыцягнуць да адказнасці ўсіх вінаватых.
Пачаць выкарыстоўваць інструменты адказнасці ў рамках нацыянальнага заканадаўства краін ЕС (універсальная юрысдыкцыя) у адносінах да вінаватых за гвалт супраць беларусаў.
Зварот аднагалосна прыняты ў Міжнародны дзень палітзняволеных Беларусі на мітынгу ў Варшаве 21 мая 2023 года (каля 1000 удзельнікаў).
Да звароту далучаюцца:
Ініцыятыўная група былых палітзняволеных Беларусі на чале з Аляксандрам Кабанавым
Народнае Антыкрызіснае Упраўленне, кіраўнік НАУ і прадстаўнік па транзіце ўлады Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Павел Латушка, асуджаны да 18 гадоў зняволення (завочна)
BYPOL, кіраўнік ініцыятывы, прадстаўнік па аднаўленні законнасці і правапарадку Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Аляксандр Азараў
Прадстаўнік па Нацыянальным адраджэнні Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Аліна Коўшык
Прадстаўнікі Народнай Амбасады Беларусі ў Польшчы
Музей Вольнай Беларусі, кіраўнік Наталля Задзяркоўская
Члены Каардынацыйнай Рады Арцём Брухан, Вольга Паўлава
Аналагічны па зместу зварот прыняты 21 мая 2023 года на мітынгу беларускай дыяспары ў Вільні (каля 300 удзельнікаў) і на мітынгу беларускай дыяспары ў Лондане (60 чалавек)
Comments