top of page

Заява на Лукашэнку ў Гаагу


Адвакат Томаш Віліньскі пры падтрымцы НАУ падаў заяву супраць Лукашэнкі і ягоных саўдзельнікаў у Міжнародны крымінальны суд у Гаазе


Варшаўскі адвакат Томаш Віліньскі ў канцы снежня падаў у Нацыянальную пракуратуру Польшчы заяву аб падазрэнні ў генацыдзе і злачынствах супраць чалавечнасці, учыненых грамадзянінам Аляксандрам Лукашэнкам і яго саўдзельнікамі.


Як і планавалася, польскі адвакат пры падтрымцы праваабарончых арганізацый і народнага антыкрызіснага ўпраўлення падае аналагічную заяву ў Міжнародны крымінальны суд у Гаазе. Заява змяшчае 160 старонак прававога абгрунтавання і 40.000 старонак дакументаў у дадатку.


Заява пададзена ад імя вялікага ліку грамадзян Беларусі, у тым ліку ад імя Паўла Латушкі.


У сваёй заяве юрыдычная фірма Вилиньского заклікае пракурора Міжнароднага крымінальнага суда ў Гаазе пачаць расследаванне. Падазраванымі ў заяве з’яўляюцца грамадзянін Аляксандр Лукашэнка, Іван Церцель, Мікалай Карпянкоў і іншыя прадстаўнікі розных беларускіх сілавых структур, якія кантралююцца дыктатарам.


Кіраўнік НАУ Павел Латушка адзначыў:


Гэта важная заява, якая разам з іншымі інструментамі павінна падштурхнуць кіраўніцтва розных краін да больш актыўных юрыдычных дзеянняў: да падачы заяў у Міжнародны суд ад імя ўрадаў, да абвяшчэння ў вышук падазраваных у рамках універсальнай юрысдыкцыі і іншым. Яшчэ да вынясення прысуду Міжнародны крымінальны суд пасля аналізу прадстаўленых матэрыялаў мае права выдаць ордэр на арышт і абвясціць у вышук у Інтэрпол прадстаўнікоў рэжыму.


Народнае антыкрызіснае ўпраўленне дзякуе Томашу Віліньскаму за яго ўклад у барацьбу беларусаў за свабоду і дэмакратыю ў Беларусі.

Comments


bottom of page