top of page

Завочныя суды пачнуць дзейнічаць супраць усіх беларусаў



Юрыст НАУ Міхаіл Кірылюк аб новым законе ў каментары для канала «Беларусь галаўнога мозгу»


Ніхто не бачыў тэкст закону. Калі, на думку аўтараў, закон адлюстроўвае волю беларусаў, дык чаму яны баяцца яго паказаць? Дакладны спіс артыкулаў, на якія распаўсюджваецца закон, быў бы сапраўды важны, калі б рэжым насамрэч пераследваў злачынцаў.


У рэальнасці беларускія сілавікі дзейнічаюць супрацьлеглым чынам:

  1. Знаходзяць тых асоб, якія на іх думку ўяўляюць для іх небяспеку.

  2. Вызначаюць, якія меры пакарання яны хацелі б прымяніць.

  3. Падбіраюць у якім артыкуле КК ці КаАП ёсць такія санкцыі.

  4. Фальсіфікуюць доказы, для таго, каб надаць гэтай імітацыі нейкі прыстойны выгляд.

Першымі, каго збіраюцца пераследаваць па дадзеным «законе» — гэта прадстаўнікі дэмакратычных сіл і актывісты. Як паказвае практыка апошніх гадоў, пасля фігурантам можа стаць любы беларус, якога рэжым палічыць для сябе небяспечным.

Comments


bottom of page