top of page

Еўрапейскі выбар Беларусі


Прадстаўнік па міжнародным і еўрапейскім супрацоўніцтве АПК, намеснік кіраўніка НАУ Уладзімір Астапенка распавёў на панэльнай дыскусіі «Больш Еўропы для беларусаў у 2025 годзе» на канферэнцыі «Новая Беларусь» пра вынікі 30-гадовай палітыкі Лукашэнкі і як уратаваць краіну ад гэтых наступстваў.

Лукашэнка з 1994 года праводзіць прамую антыеўрапейскую палітыку. Ён ігнараваў адчыненыя дзверы Еўропы і ўсе магчымасці наладзіць супрацоўніцтва з еўрапейскімі партнёрамі. Цяпер Беларусь знаходзіцца ў вельмі складаным становішчы. Чаму?

Беларусь — адзіная краіна ў Еўропе, якая не з'яўляецца чальцом Савета Еўропы. Гэта адзіная краіна ў Еўропе, якая прымяняе смяротнае пакаранне. Беларусь не мае дагаворных базавых адносін з Еўрасаюзам. Беларусы, адзіныя сярод суседзяў (акрамя Расеі), якім патрэбна віза. Наша краіна адзіная ў Еўропе, якая не развівае родную мову і нават можа страціць незалежнасць.

Гэта тое дно, ад якога мы павінны адштурхнуцца, каб пачаць свой шлях наверх.

Жыццёва важным для існавання Беларусі з'яўляецца еўрапейскі выбар

Поспех гэтага палітычнага выбару з аднаго боку залежыць ад дэмакратычных сілаў, ад інстытутаў, нашай працы. З іншага боку, залежыць ад кожнага беларуса і кожнай беларускі, якія неабыякавыя да далейшай долі сваіх нашчадкаў. Веру, што беларусы гэты выбар зробяць, а мы будзем спрыяць такому развіццю падзеяў.

 

Comments


bottom of page