Кіраўнік НАУ Павел Латушка правёў гутаркі з шэрагам дэпутатаў Еўрапейскага парламента: з былым Прэм'ер-міністрам Літвы, Еўрапейскім дэпутатам Андрюсам Кубілюсам, дакладчыкам па пытаннях Беларусі ў Еўрапейскім парламенце Петрасам Аўстравічусам, а таксама накіраваў лісты дэпутатам парламента, якія ўваходзяць у групу па сувязях з Беларуссю на чале з дэпутатам Робертам Бедронем.
Галоўныя тэмы гутарак і зваротаў:
Сінхранізацыя санкцый у дачыненні да рэжыму Лукашэнкі з ужытымі ў дачыненні да Расеі за акт агрэсіі.
Неабходнасць падзелу ва ўспрыманні пазіцыі беларускага грамадства ад дзеянняў рэжыму Лукашэнкі.
Важнасць прыцягнення да крымінальнай адказнасці Лукашэнкі і яго саўдзельнікаў за злачынствы, звязаныя з ваеннай агрэсіяй у дачыненні да Украіны. Дасягнута дамоўленасць па садзейнічанні ва ўсталяванні кантактаў з групай адвакатаў Вялікабрытаніі, якія займаюцца дадзенай тэматыкай.
Абмеркавана пытанне прыпынення членства Беларусі ў шэрагу міжнародных арганізацый, у тым ліку Інтэрпол, а таксама пазбаўлення акрэдытацыі прадстаўніка Беларусі пры Савеце Еўропы.
Тэматыка Беларусі будзе разгледжана на пасяджэнні спецыяльнай групы ў Еўрапейскім парламенце.
Comments