top of page

Дэкларацыя аб прынцыпах ўзаемадзеяння паміж Беларускім і Украінскім народамі


Нелегітымны рэжым у Беларусі на чале з узурпатарам улады Лукашэнкам зрабіў нашу краіну пасобнікам агрэсіі супраць брацкага украінскага народа. У чарговы раз былі груба парушаны як нормы беларускага заканадаўства, так і міжнародна-прававыя абавязацельствы нашай дзяржавы, у прыватнасці, палажэнні Дагавора аб дружбе паміж Беларуссю і Украінай 1995 года, дзе сцвярджаецца, што «кожная старана абавязваецца ўстрымлівацца ад удзелу альбо падтрымкі любых дзеянняў, накіраваных супраць другой стараны, і не дапускаць, каб яе тэрыторыя была выкарыстана на шкоду інтарэсам бяспекі другой стараны».


Ад імя беларускага народа і Пераходнага кабінету, які ствараецца на падставе волевыяўлення беларусаў па выніках прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, заяўляем, што мы лічым агрэсію супраць Украіны міжнародным злачынствам з боку рэжымаў Расеі і Беларусі, выказваем сваю шчырую салідарнасць з барацьбой украінскага народа і гатоўнасць выкарыстоўваць усе механізмы для аднаўлення міру як у рэгіянальным, так і ў глабальным маштабе.


Пераходны кабінет як нацыянальны орган улады Рэспублікі Беларусь зыходзіць з таго, што Беларусь і Украіна з’яўляюцца дружалюбнымі і братэрскімі краінамі, якія не маюць гістарычных прыкладаў ваенных канфліктаў паміж сабой. Азначанае прызнаецца непарушным прынцыпам для далейшай пабудовы адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Украінай на падставе безумоўнага выканання абавязацельств, а таксама агульнапрызнаных прынцыпаў міжнароднага права, у тым ліку павагі да суверэнітэту і непарушальнасці граніц, якія замацаваны ў дзеючых двухбаковых дагаворах паміж нашымі краінамі.

Comentários


bottom of page