top of page

Дзярждэпартамент ЗША аб эксплуатацыі ўразлівых груп насельніцтва рэжымам Лукашэнкі


Дзярждэпартамент ЗША
Фота: Bmowinkel / Unsplash

Дзярждэпартамэнт ЗША пацвердзіў факты эксплуатацыі ўразлівых груп насельніцтва рэжымам Лукашэнкі ў сваім штогадовым дакладзе аб гандлі людзьмі. 

У дакладзе пазначана, што ўлады Лукашэнкі спрыялі незаконнаму перамяшчэнню ўкраінскіх дзяцей з акупаваных Расіяй тэрыторый Украіны ў Беларусь. Нагадаем, што НАУ было праведзена адпаведнае расследаванне, а яго матэрыялы з неабходным прававым абгрунтаванням перададзеныя ў выглядзе двух камунікацый у Міжнародны крымінальны суд.

Акрамя таго, у дакладзе зафіксавана наяўнасць у Беларусі лячэбна-працоўных прафілакторыяў, дзе тысяч людзей, уключаючы палітычных зняволеных, прымушаюць да прымусовай працы. НАУ неаднаразова прапаноўвала міжнародным партнёрам увесці санкцыі на групы тавараў, аналагі якіх вырабляюцца ў пенітэнцыярных установах Беларусі.

У дакладзе таксама пацвярджаецца факт таго, што нелегітымныя ўлады спрыяюць нелегальнай міграцыі, павялічваючы ўразлівасць мігрантаў да гандлю людзьмі. 

У сувязі з гэтым мы таксама прапануем прыняць жорсткія меры ў дачыненні да рэжыму, у тым ліку гарманізаваць гандлёвыя санкцыі з Расіяй, абмежаваць транзіт падсанкцыйных тавараў праз Беларусь, а калі спатрэбіцца і зусім перакрыць усе грузавыя зносіны на межах ЕС. 

Таксама Дзярждэпартаментам былі згаданыя няспынныя рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці і абмежаванне дзейнасці арганізацый, якія аказваюць падтрымку ахвярам гандлю людзьмі. 

«Рэжым, створаны і ўзначалены Лукашэнкам, ажыццяўляе шматлікія парушэнні міжнародных нормаў і правілаў. І зафіксаваны факт траплення ў пералік краін-спонсараў гандлю людзьмі — гэта чарговае злачынства Лукашэнкі і яго атачэння», — адзначыў Павел Латушка.

Акрамя Беларусі ў лік дзяржаў, у якіх угледжваюцца прыкметы гандлю людзьмі ў фінансаваных дзяржавай праграмах, практыкі прымусовай працы ў розных сектарах, сэксуальнага рабства ва ўрадавых лагерах, вярбоўкі дзяцей-салдат, уключаныя Афганістан, М'янма, Кітай, Куба, Эрытрэя, Іран, КНДР, Расія, Паўднёвы Судан, Судан, Сірыя, Туркменістан.

 

Comments


bottom of page