top of page

Дзе грошы беларусаў?



Каманда НАУ працягвае аналіз эканамічнай палітыкі рэжыму з мэтай недапушчэння падману беларусаў


Выплачваючы падаткі, грамадзянін краіны непасрэдна ўдзельнічае ў фарміраванні даходнай часткі бюджэту і мае права ведаць, як, куды і кім выкарыстоўваюцца сродкі бюджэту.

Але як насамрэч гэта рэалізуецца?


Мінфін нічога арыгінальнага не прыдумаў і проста закрыў інфармацыю аб выкананні бюджэту. Закрыў інфармацыю аб паступленнях у казну і аб расходаванні грошай. Закрыў ад тых, каму гэтыя сродкі належаць паводле закону.


Гэта значыць рэжым у прамым сэнсе стаў хаваць інфармацыю аб тым, куды марнуе грошы падаткаплацельшчыкаў. Хавае ў надзеі на тое, што беларусы і надалей будуць пакорліва папаўняць яго казну, атрымліваючы ўзамен толькі невялікія падачкі ў выглядзе мінімальнага павышэння розных сацыяльных выплат.


Бо дыктатарская сістэма дакладна ведае, што адкрытасць і празрыстасць — гэта яе самы страшны вораг. А беларусы разумеюць, што адкрытасць і празрыстасць — гэта аснова дэмакратычнага грамадства.


Для таго, каб дасягнуць мэты па пабудове свабоднай дэмакратычнай Беларусі, беларускаму грамадству давядзецца прыкласці немалыя намаганні, але магчымасць дзяржаўнага апарату функцыянаваць на новых прынцыпах павінна быць падрыхтавана ўжо зараз.


Адным з першых прынятых законаў у Новай Беларусі можа быць закон аб празрыстым народным бюджэце, які не дазволіць распараджацца народнымі грашыма без ведама беларусаў.


Comments


bottom of page