Лічыцца з інтарэсамі беларусаў
27 лістапада адзначаецца гадавіна Слуцкага збройнага чыну — паўстання, якое ў 1920 годзе адстойвала ідэалы беларускай незалежнасці. Рух нацыянальнага супраціву, які паказаў, што беларусы гатовыя змагацца за сваю зямлю і выступаць за свае нацыянальныя інтарэсы. Ваяры Слуцкага збройнага чыну сваёй мужнасцю і адданасцю радзіме пацвердзілі прыхільнасць ідэалам беларускай незалежнасці. У канцы 1980-х гадоў гэтая гістарычная падзея пачала адзначацца як Дзень Герояў.
Лічыцца з інтарэсамі беларусаў. Ідэалы беларускіх барацьбітоў за незалежнасць працягваюць захоўвацца: незалежная краіна, а не край паміж Польшчай і Расіяй, самабытная нацыя, а не маленькі «народзец» — як сто гадоў таму, так і сёння беларусы адстойваюць свае нацыянальныя інтарэсы. Беларусы заўсёды намагаліся мірна праходзіць шматлікія гістарычныя выбраванні. Але варта памятаць, што калі ўзнікае пагроза ўласнай незалежнасці, уласнай зямлі, уласнаму народу — беларусы могуць і будуць адстойваць свае інтарэсы, шляхам змагання і барацьбы праяўляць мужнасць і адданасць сваім нацыянальным прынцыпам.
На жаль, пагроза незалежнасці нашай краіны па-ранейшаму існуе. З-за намаганняў злачыннага і марыянетачнага рэжыму, які спрабуе ўтрымліваць уладу ў Беларусі, гэтая праблема сёння набывае актуальнасць. Але як і стагоддзе таму, усе, хто сёння адстойвае Беларусь, хочуць жыць у Вольнай і Незалежнай краіне. І сёння гэта жаданне абсалютнай большасці беларусаў. Беларусы паказалі гэта ўсяму свету, узяўшы на сябе адказнасць ў 2020 годзе, калі сотні тысяч чалавек выступілі супраць гвалту і беззаконня на нашай зямлі. Разам з тым сённяшняя барацьба беларусаў стала настолькі масавай, што ёй няма аналагаў у гісторыі. Таму нам наканавана лёсам жыць у сваёй краіне. Таму мы не спынімся ў сваім змаганні за незалежную Беларусь. Такія гістарычныя падзеі дазваляюць нам і будуць дазваляць нашым нашчадкам ганарыцца мужнасцю і сумленнем беларускай нацыі. І пра сённяшняе лёсавызначальнае змаганне беларусаў таксама будуць пісаць у падручніках праз 100 гадоў. У падручніках Вольнай і Незалежнай Беларусі.
Сёння мы адзначаем Дзень Герояў. Гэтае падзея дае нагоду памятаць, што беларусы — нацыя з багатай гісторыяй, выбітнай культурай, каштоўнай спадчынай. Гэта тое, што нам дадзена лёсам, тое, за што мы змагаемся і тое, што аб’ядноўвае беларусаў па ўсім свеце. Беларусы будуць адстойваць сваю незалежнасць. І з гэтым непазбежна прыдзецца лічыцца ўсім, хто спрабуе на яе пасягнуць.
Жыве Беларусь!
Павел Латушка 27.11.2023
Comentarios