top of page

«Гэта больш, чым палітычныя рэпрэсіі». Меркаванне Сакратара Рады БНР аб дзеяннях дыктатуры


Паліна Прысмакова, Сакратар Рады БНР
Паліна Прысмакова, Сакратар Рады БНР Крыніца: НАУ-медыя

Злачынствы рэжыму Лукашэнкі, якія ён здзяйсняе вось ужо 27 гадоў, настолькі маштабныя і разнастайныя, што прэтэндуюць адразу на шэраг «ганаровых» статусаў — аж да міжнароднага тэрарызму. Ёсць меркаванне, што дзеянні нелегітымнай улады, прычым яшчэ ў «дакавідны» перыяд, цалкам «цягнуць» нават на генацыд. Такога прытрымліваецца і Паліна Прымакова, сакратар Рады БНР, дацэнт кафедры дзяржаўнага кіравання Атлантычнага ўніверсітэта ў Фларыдзе, ЗША. Прыводзім цытаты з яе выступу на прававой канферэнцыі НАУ ў Нюрнбергу.

  • «Злачынствы супраць чалавечнасці пачаліся ў Беларусі задоўга да 2020-га і носяць характар генацыду беларусаў. Па такіх справах не павінна быць тэрміну даўнасці, і ўсе яны павінны быць разгледжаны трыбуналам».

  • «Заклікаю звярнуцца да такога механізму міжнароднага правасуддзя, як Канвенцыя ААН аб папярэджанні генацыду і пакаранні за яго. Мы не павінны чакаць, пакуль сотні тысяч будуць забітыя, каб пераканацца, што рэжым Лукашэнкі гатовы на што заўгодна дзеля ўтрымання ўлады. У нас ужо ёсць загінулыя, арыштаваныя, якія прайшлі і праходзяць праз катаванні і палітычны пераслед».

  • «Мы павінны прадухіліць масавы тэрор беларускай нацыі».

  • «Звярніце ўвагу на паўсюдную забарону ўсяго беларускага: пачынаючы з рэферэндуму 1995-га, першага кроку да абмежавання беларускай мовы і сімвалаў, і да пераследу беларусаў у 2020−21 гадах за ўладанне чым-небудзь бел-чырвона-белым. Гэта дэманструе антыбеларускую, антынацыянальную накіраванасць рэпрэсій і надае падзеям у краіне характар генацыду».

  • «Як нацысты забівалі габрэяў, таму што яны габрэі, так хунта Лукашэнка знішчае нас, таму што мы беларусы. Прыклады распасціраюцца ад нядаўняй ліквідацыі Таварыства беларускай мовы да закрыцця беларускамоўнага ліцэя імя Коласа ў мінулым».

  • «Незаконны пераслед хунтай прадстаўнікоў усіх слаёў нашага народа і прыцэльнае вынішчэньне самых прыкметных „свядомых“ — гэта больш, чым палітычныя рэпрэсіі».

  • «А магчымасць вызначаць сваю будучыню праз абранне прэзідэнта — не палітычнае перакананне, а права і абавязак кожнага грамадзяніна, якія гарантуюцца Канстытуцыяй».

Comments


bottom of page