top of page

Грамадзянін Лукашэнка хоча выкарыстаць «рэферэндум», каб знайсці сабе легітымнасць


Уладзімір Астапенка
Уладзімір Астапенка Крыніца:nn.by

Грамадзянін Лукашэнка хоча выкарыстоваць «рэферэндум», каб знайсці сабе легітымнасць. Але сваімі дзеяннямі мы яму гэтага не дазволім


Сапраўды, дыктатар паспрабуе паказаць прыгожую карцінку як унутры краіны, так і за яе межы. Спакойны «рэферэндум» без нашых актыўных дзеянняў будзе пададзены як праява даверу грамадзян, як знак нашай згоды з тым, што Лукашэнка ў стане вывесці краіну з крызісу. Але беларусы ўжо ведаюць, што гэта не так.


І не толькі беларусы: кіраўнік МЗС Нямеччыны Хайка Мас ужо назваў «фарсам» канстытуцыйную рэформу, прапанаваную Аляксандрам Лукашэнкам. Адказны за шматбаковую дыпламатыю НАУ Уладзімір Астапенкатлумачыць, чаму рэжыму не атрымаецца нікога ўвесці ў зман.


— Намер правесці «рэферэндум» — гэта чарговая спроба рэжыму выбудаваць хлуслівы фасад нібыта легітымнай улады, які будзе прыкрываць сістэматычныя і масавыя парушэнні правоў чалавека і беспрэцэдэнтны гвалт супраць беларускага народа.


Сусветныя дэмакратычныя стандарты, у тым ліку прынятыя ў Савеце Еўропы, сцвярджаюць, што прамая дэмакратыя магчымая і эфектыўная толькі ў выпадку стварэння перадумоў для вольнага волевыяўлення грамадзян. Відавочна, што калі ў краіне «не да законаў», казаць аб наяўнасці ўмоў для правядзення асэнсаванага і сумленнага рэферэндуму не прыходзіцца.

Перакананы, што любым спробам рэжыму «сканструяваць» бачнасць легітымнасці трэба даваць рашучы адпор. Зрабіць бюлетэнь несапраўдным — гэта легальная магчымасць паказаць сістэме і ўсяму свету, што беларусы не давяраюць рэжыму, які незаконна ўтрымлівае ўладу ў краіне, і патрабуюць правядзення новых і сумленных выбараў, — кажа Уладзімір Астапенка.


Як не даць нелегітымнай улады ўсіх падмануць:

  1. Прыйсці на выбарчыя ўчасткі.

  2. Паставіць крыжыкі насупраць усіх прапанаваных у бюлетэні варыянтаў і зрабіць фота.

  3. Апусціць бюлетэнь у скрыню для галасавання і адправіць фота платформе «Голас».

Comments


bottom of page