Павел Паўлавіч Латушка: намеснік кіраўніцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, пасол
Праблема выплаты пенсій беларусам у Польшчы, якія знаходзяцца пад міжнароднай абаронай — тэма сённяшняй сустрэчы намесніка кіраўніцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі, кіраўніка Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Паўла Латушкі і намесніка міністра сям'і, працы і сацыяльнай палітыкі Польшчы Себасцьяна Гаеўскага.
Цяпер у Польшчы пражываюць больш за 310 тысяч беларусаў — гэта другая па колькасці група замежнікаў. Частка з іх — пенсіянеры. Многія з пенсіянераў не могуць бяспечна вярнуцца дадому. У Польшчы дзейнічае заканадаўства, якое прадугледжвае разлік пенсій зыходзячы з адпаведнага стажу працы на тэрыторыі Польшчы.
У ходзе сустрэчы пазначаныя праблемныя пытанні выплаты пенсій у Польшчы, у тым ліку падрыхтаваныя прадстаўніцтвам Аб'яднанага Пераходнага Кабінета па сацыяльнай палітыцы і камандай Народнага антыкрызіснага ўпраўлення.
У ходзе сустрэчы Себасцьян Гаеўскі выказаў гатоўнасць узяць абавязацельствы прааналізаваць праблему выплаты пенсій грамадзянам Беларусі на тэрыторыі Польшчы.
У ходзе сустрэчы дасягнута дамоўленасць:
пра гатоўнасць разглядаць усе індывідуальныя выпадкі праблем з атрыманнем пенсій беларусамі ў Польшчы;
аб прадастаўленні разгорнутага адказу з боку Міністэрства сям'і, працы і сацыяльнай палітыкі Польшчы па праблемных пытаннях па тэме пенсій у Польшчы для беларусаў;
аб падрыхтоўцы Дэпартаментам па пытаннях сацыяльных выплат Міністэрства «дарожнай карты» сацыяльнай дапамогі, якую Народнае антыкрызіснае ўпраўленне зможа распаўсюдзіць праз сацыяльныя сеткі для інфармавання грамадзян Беларусі, якія пражываюць у Польшчы, аб наяўных магчымасцях атрымання сацыяльных выплат.
Якія шляхі вырашэння сітуацыі магчымыя для тых беларусаў, якія не маюць магчымасці атрымліваць пенсіі ў Польшчы?
У якасці магчымага варыянту выхаду з сітуацыі сёння гаворка можа весціся аб выплатах сацыяльнага характару, якія можна атрымліваць у мясцовых органах улады — у гмінах, староствах па месцы жыхарства. Разам з тым у такіх выплат таксама маюцца ўмовы і падставы для іх атрымання.
Калі ў вас ёсць магчымасць працаўладкавацца на тэрыторыі Польшчы на любы тэрмін (гэта можа быць нават адзін дзень або адзін месяц), вы атрымаеце права на пенсію ў адпаведнасці з адпрацаваным стажам на тэрыторыі Польшчы. Аднак разам з тым вы таксама атрымаеце права на атрыманне з Упраўлення сацыяльнага страхавання Польшчы (ZUS) так званых 13-ых і 14-ых пенсій (кожная з іх у памеры 1780,96 злотых да выліку падаткаў).
Для эфектыўнага вырашэння праблем з пенсіямі беларусаў у Польшчы падчас сустрэчы дасягнута дамоўленасць аб прадастаўленні ў Міністэрства сям'і, працы і сацыяльнай палітыкі Польшчы канкрэтных кейсаў, якія дэманструюць праблемныя сітуацыі з выплатай пенсій беларусам у Польшчы.
У сувязі з гэтым мы просім грамадзян Беларусі, якія сутыкнуліся з праблемай выплат пенсій у Польшчы, накіроўваць апісанне сітуацый у чат-бот Народнага антыкрызіснага ўпраўлення. Сумесна з адвакатам Ганнай Маціеўскай, мы прааналізуем іх і накіруем у Міністэрства сям'і, працы і сацыяльнай палітыкі для наступнага індывідуальнага разгляду.
Грунтуючыся на матэрыялах, якія вы падасце ў чат-бот Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, а таксама на інфармацыі, якую беларусы накіроўваюць у інфармацыйна-кансультацыйную службу «Адно акно» прадстаўніцтва Аб'яднанага Пераходнага Кабінета па сацыяльнай палітыцы, мы падрыхтуем дадатковую сустрэчу ў Дэпартаменце, які займаецца сацыяльнымі выплатамі. Па выніках сустрэчы мы таксама праінфармуем праз нашы сацыяльныя сеткі і сайт Народнага антыкрызіснага ўпраўлення аб тым, якія магчымасці для беларусаў існуюць у бягучы момант у частцы атрымання сацыяльных выплат.
Comentarios