top of page

Вы дапамаглі нам сабраць грошы на арганізацыю прававой канферэнцыі ў Нюрнбергу — расказваем, на што яны пайшлі



Нюрнберг, Ніклас Франк
Нюрнберг, Ніклас Франк Крыніца: svoboda.org

11 кастрычніка Народнае антыкрызіснае ўпрауленне правяло прававую канферэнцыю ў нямецкім горадзе Нюрнберг. Там мы разам з палітыкамі, юрыстамі і праваабаронцамі прынялі дэкларацыю і план дзеянняў, які дапаможа наблізіць правасуддзе над злачынцамі рэжыму Лукашэнкі. Дзякуючы канферэнцыі мы ўсталявалі новыя кантакты з палітыкамі, адвакатамі і прадстаўнікамі НДА, а таксама вызначылі алгарытм далейшых дзеянняў па прававым ціску на рэжым з мэтай прыцягнення вінаватых да міжнароднай крымінальнай адказнасці.


Перад канферэнцыяй мы арганізавалі збор сродкаў на выдаткі, звязаныя з яе арганізацыяй. На момант публікацыі вы дапамаглі сабраць 9594,67 Еўра. Дзякуй кожнаму, хто перавёў грошы і паўдзельнічаў у арганізацыі канферэнцыі — без вас яна б не адбылася. Мы цэнім Ваш уклад!


Вось на што пайшлі гэтыя грошы:


  • размяшчэнне каманды і спікераў у Нюрнбергу — 1821.44 Еўра;

  • квіткі на транспарт да месца канферэнцыі і назад для каманды і спікераў — 2662.08 Еўра;

  • арэнда памяшкання для канферэнцыі, Кава-паўза, наведванне музея Нюрнбергскага працэсу, канцтавары і буклеты — 2327.24 Еўра;

  • мікрафоны, камеры і іншае абсталяванне, праца тэхнічных спецыялістаў і перакладчыкаў для онлайн-трансляцыі — 4048 Еўра;

  • камісія PayPal і заблякаваныя сумы з-за ботаў (масавых перакладаў па $ 1, каб спыніць збор) — 827.67 Еўра.


Для таго, каб цалкам пакрыць выдаткі, трэба яшчэ 2091.76 Еўра. Вы можаце дапамагчы нам з гэтым — збор на PayPal працягваецца. Каб зрабіць пераклад, вам патрэбен рахунак у аплатнай сістэме. Перавесці сродкі можна па спасылцы ў профілі.


Аб далейшых кроках па ўзмацненні прававога ціску на рэжым мы распавядзем у бліжэйшыя дні.

Comments


bottom of page