top of page

Вечар-сустрэчу сяброў Музея Вольнай Беларусі


22 ліпеня Музей Вольнай Беларусі запрашае на «Вечар-сустрэчу сяброў Музея Вольнай Беларусі», прысвечаны гадавіне са дня адкрыцця


17 ліпеня 2022 г. Народнае антыкрызіснае ўпраўленне ў цэнтры Варшавы адкрыла новую беларускую прастору — Музей Вольнай Беларусі. За год Музей стаў адной з самых папулярных беларускіх пляцовак у Варшаве, таксама вядомай за межамі польскай сталіцы — разам з суарганізатарамі Музей правёў больш за 160 мерапрыемстваў, якія наведалі звыш 9 тыс.чалавек.


22 ліпеня ва ўтульнай сяброўскай атмасферы, адначасова на 5-ці пляцоўках, пройдуць мерапрыемствы, прысвечаныя гадавіне з дня адкрыцця Музея Вольнай Беларусі.


Першай а 16-й гадзіне пачне працу дзіцячая пляцоўка, на якой гасцей чакае сустрэча з артыстам Аляксандрам Ждановічам (Маляваныч) — тэатралізаваныя гульні, чытанне казак і выраб казачных герояў, паказ беларускай батлейкі — спектакляў «Цар Ірад » і «Пепі — доўгая панчоха».


З 16.00 да 21.00 ва дворыку каля Музея будзе працаваць арт-маркет, дзе свае працы прадставяць таленавітыя мастакі і дызайнеры і дзе можна будзе набыць унікальныя рэчы беларускіх майстроў. На гэтай жа пляцоўцы можна азнаёміцца і набыць кніжныя навінкі ад выдавецтва «Янушкевіч».


Галоўная пляцоўка імпрэзы — вялікі дворык каля Музея — адкрыецца а 17-й гадзіне выступам Варшаўскага Вольнага аркестра. На цырымонію адкрыцця імпрэзы запрошаны прадстаўнікі беларускіх дэмакратычных сілаў, польскіх улад, Варшаўскай мэрыі, дыпламаты.


На гэтай жа пляцоўцы пачнецца канцэрт-падарунак для ўсіх сяброў, дзе выступяць знакамітыя беларускія выканаўцы. У праграме — Уладзімір Пугач, Маргарыта Ляўчук з Канстанцінам Гарачым і Сяржук Доўгушаў.


Галерэйная прастора Музея пакажа татальную інсталяцыяю «Ад краю да краю» Ігара Цішына — працяг думак знакамітага беларускага мастака і іх мастацкае ўвасабленне аб сённяшняй Беларусі.

У музейным пакоі нашай прасторы, які будзе працаваць цягам усяго дня, можна будзе пабачыць міні-экспазіцыю з самых яркіх экспанатаў, падараваных у фонд, пакінуць запіс-пажаданне ў Кнізе ганаровых гасцей, а таксама ў гэты пакой можна будзе прынесці і падараваць Музею прадметы, звязаныя з вашай асабістай гісторыяй удзелу ў беларускім пратэсце.


Мы працягваем ствараць музейны фонд, каб захаваць нашу гісторыю!


Адрас Музея Вольнай Беларусі — Foksal 11, Warszawa.


Comments


bottom of page