«Няхай рэжым ведае: у нас ёсць план на яго «рэферэндум». Кіраўнік НАУ Павел Латушка ў блогера BalaganOFF
Перш за ўсё мы павінны мабілізавацца, выкарыстоўваючы «рэферэндум». Гэта магчымасць прыхільнікам пераменаў ўбачыць адзін аднаго, зноў адчуць адзінства. І праз «рэферэндум» мы павінны выказаць «вотум недаверу» дыктатару. Усяго гэтага можна дамагчыся толькі дзеяннем.
Так, Вынікі ўсё роўна будуць фальсіфікаваць, у нас няма ілюзій. Але калі ў камісіях будзе шмат сумленных людзей, калі мы прыйдзем на ўчасткі і будзем рабіць бюлетэні несапраўднымі, гэта будзе для рэжыму значна складаней.
Вертыкаль Лукашэнкі баіцца, што людзі прыйдуць на выбарчыя ўчасткі. Мы бачым гэта па публічнай і непублічнай рэакцыі прадстаўнікоў рэжыму.
Дэмакратычныя сілы пакуль не называюць падрабязны план дзеянняў на дзень «рэферэндуму» і пасля яго, заўчасна мы не хочам раскрываць усе карты перад дыктатарам. Мы распрацоўваем адразу некалькі сцэнарыяў. Так што хай рэжым ведае: мы гатовыя і мы выкарыстоўваем гэты перыяд.
コメント