top of page

Ваенныя злачынствы Лукашэнкі ў фокусе ўвагі Асамблеі МКС у Нью-Ёрку


З 4 па 14 снежня ў Нью-Ёрку праходзіць Асамблея дзяржаў-удзельніц Рымскага статута. Дадзенае мерапрыемства з'яўляецца найважнейшай пляцоўкай камунікацыі Міжнароднага крымінальнага суда з дзяржавамі-ўдзельнікамі Рымскага Статута, на якой прадстаўнікі дзяржаў прыцягваюць увагу МКС да сітуацый, у якіх здзяйсняюцца найбольш сур'ёзныя міжнародныя злачынствы.

У ходзе дадзенага штогадовага мерапрыемства гэтым разам таксама праводзяцца і выбары 6 новых суддзяў Міжнароднага крымінальнага суда на наступныя 9 гадоў, разглядаюцца пытанні бюджэту і справаздачы аб дзейнасці суда.

Цэлы шэраг прадстаўнікоў сваіх дзяржаў у ходзе выступленняў станоўча ацанілі рашучыя крокі МКС у дачыненні да пераследу вінаватых у дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей. Была выказана надзея, што расследаванне злачынстваў у дачыненні да ўкраінскіх дзяцей будуць працягнутыя.

Дзякуючы намаганням каманды НАУ тэма ваенных злачынстваў у дачыненні да дзяцей, учыненых Лукашэнкам, таксама знаходзіцца ў фокусе пасяджэння ўдзельнікаў Асамблеі МКС.

Акрамя таго, сярод прадстаўнікоў МКС і ўдзельнікаў экспертнай супольнасці не ўзнікае сумненняў у кваліфікацыі дзеянняў Лукашэнкі ў дачыненні да Украіны і беларускага народа як злачынства агрэсіі і злачынствы супраць чалавечнасці. Аднак неабходная палітычная воля дзяржаў для рэалізацыі наяўных механізмаў.

У гэтай сувязі Павел Латушка і чальцы каманды НАУ працягнуць актыўнае прасоўванне пытання адказнасці Лукашэнкі за ўчыненыя ім злачынствы.

Comments


bottom of page