top of page

Беларускія ўлады не маюць права канвертаваць свае SDR у Еўра


Беларускія ўлады не маюць права канвертаваць свае SDR у еўра ў рамках Механізму добраахвотнай канвертацыі ў любым цэнтральным банку еўрапейскай дзяржавы або Еўрапейскім цэнтральным банку


Вярхоўны прадстаўнік ЕЗ па знешняй палітыцы і бяспецы Жазэп Барэль адказаў на ліст НАУ па сітуацыі з вылучэннем рэжыму Лукашэнкі спецыяльных правоў запазычання (SDR) з боку МВФ.



Прыводзім самае важнае з адказу:

  1. Мы атрымалі запэўненне, што ЕС не дапусціць абмену SDR на еўра ні ў адным цэнтральным банку краін Еўрасаюза.

  2. Падставай для блакавання такога абмену выступае той факт, што гэта будзе з’яўляцца парушэннем устаноўленай забароны на аказанне інвестыцыйных паслуг рэжыму Лукашэнкі, рэгламентаванага санкцыямі ЕЗ.

  3. Але яшчэ больш цікавай з’яўляецца спасылка на п. 16 рэзалюцыі Еўрапарламента па Беларусі, якая заклікае «дзяржавы-члены каардынаваць свае дзеянні з міжнароднымі партнёрамі ў шматбаковых арганізацыях, такіх як МВФ, каб абмежаваць вылучэнне сродкаў рэжыму Лукашэнкі і замарозіць любое супрацоўніцтва з ім».


Гэта значыць, у дадзеным пытанні рэкамендацыйны характар рэзалюцыі стаў прамым кіраўніцтвам да дзеяння. А значыць, ёсць падставы меркаваць, што і іншыя пункты рэзалюцыі могуць спрацаваць па тым жа прынцыпе. Напрыклад, п. 1 — аб непрызнанні Лукашэнкі прэзідэнтам.


Тым часам, мы працягваем працу па поўным блакаванні для рэжыму SDR-рахунку Беларусі ў МВФ. І чакаем аналагічнага ЕС падыходу з боку ЗША.


Нагадаем, што ў выканаўчым указе Байдэна ад 9 жніўня быў пазначаны фінансавы сектар Беларусі, як адзін з сектараў, супраць якіх могуць уводзіцца амерыканскія санкцыі.


Таксама нагадаем, што ў снежні чакаецца прыняцце пакета другасных санкцый ЗША. У выпадку, калі ў будучы санкцыйны спіс патрапяць Нацбанк і Мінфін Беларусі, то любая спроба трэцяга боку абмяняць беларускія SDR на валюту стане падставай для траплення пад дзеянне другасных санкцый. Але не будзем загадваць наперад.

Comentarios


bottom of page