Юрыст НАУ Арцём Праскаловіч распавёў, колькі беларусу будзе свяціць за такую «працу»:
Да 10 гадоў пазбаўлення волі. У залежнасці ад таго, што паспеў здзейсніць беларус-удзельнік ПВК Вагнэра. Калі было забойства — тэрмін можа быць павялічаны да 25 год і нават пажыццёвага зняволення.
Праца ў Вагнэре — незаконная
За гэта ёсць артыкулы як за вярбоўку для найміцтва, так і за вярбоўку для ўдзелу ў іншых узброеных фармаваннях на тэрыторыі замежнай дзяржавы. Калі гэта ўдзел у сутычках на тэрыторыі афрыканскіх дзяржаў, ці забойства — пры жаданні Беларусь можа ўзбудзіць крымінальную справу.
Лукашэнка пакуль што дазваляе Вагнэр у Беларусі
Лукашэнка не перашкаджае дзейнасць рэкрутынгавых цэнтраў таму, што не бачыць у гэтым неабходнасці. У Беларусі не будзе асобнага офіса, як практыкуецца ў Расіі, але калі яны захочуць весці дзейнасць, то яна будзе па правілах мясцовых сілавікоў, з якімі кансультуюцца. Пакуль яны не «пераходзяць межы» (актыўна не прысутнічаюць у медыйнай прасторы), яны могуць спакойна вербаваць беларусаў.
У Беларусі вагнэраўцаў сёння каля 300 асоб, іх асноўнай задачай з'яўляюцца навучанне і перадача досведу.
Comentários