top of page

Барацьба з Лукашэнкам



Павел Латушка пра барацьбу беларусаў унутры краіны.

Вы калі-небудзь задумваліся пра тое, што наогул значыць лічба 1500 палітвязняў (хоць у рэальнасці мы можам смела памнажаць яе ў 3, 4, а можа і 5 разоў) для Беларусі з насельніцтвам у 9 мільёнаў?

Гэта значыць, што ідзе барацьба. Гэта значыць, што людзі не здаліся.

Таму што само слова «палітвязень» азначае, што чалавек здзейсніў той ці іншы палітычны акт, дзеянне, праявіў сваю пазіцыю. І людзі працягваюць іх здзяйсняць.

Для прыкладу, ў 140-мільённай Расіі па дадзеных, напрыклад, Мемарыяла, усяго 87 палітвязняў. Добра, давайце і тут памножым ў 3, 4 або 5 разоў. Але розніца, думаю, зразумелая.

І, думаю, зразумела і тое, што гэтая розніца такая не таму, што Расія больш дэмакратычная дзяржава, чым Беларусь. Яна такая, бо беларусы — змагаюцца. Таму што ўнутраны ціск на рэжым ёсць, ён насамрэч адчувальны і рэжым вымушаны з гэтым лічыцца. Ён яго сапраўды баіцца.

А вонкавы ціск — гэта пра адказнасць. Пра міжнародныя інструменты прыцягнення такіх рэжымаў, як у Беларусі, да адказнасці. Гэта і санкцыі, і крымінальная адказнасць, і палітычная ізаляцыя рэжыму.

Гэта ўсё тыя інструменты, прымяненне якіх мы дамагаемся. Маючы частковы поспех, але не дастатковы на дадзены момант. У першую чаргу таму, што гэтыя інструменты — не ў нашых руках, а ў руках нашых партнёраў. 

Людзі, якія не здаюцца ўнутры краіны, павінны бачыць, што іх падтрымліваюць, што ім дапамагаюць, што рэжым нясе адказнасць, не застаецца беспакараным.

Comments


bottom of page