Байкот пракуратур ці адсутнасць палітычнай волі ў Еўропе?
- Oct 26, 2022
- 1 min read
Прадстаўнік Аб'яднанага Пераходнага Кабінета па транзіце ўлады Павел Латушка востра паставіў пытанне аб нежаданні еўрапракурорамі ўзбуджаць крымінальныя справы супраць карнікаў рэжыму па надуманых неправавых прычынах.
24 кастрычніка НАУ арганізавала ў Варшаве міжнародную канферэнцыю «Механізмы ўніверсальнай юрысдыкцыі ў краінах Еўропы. Цяжкасці прымянення і магчымасці для беларускіх кейсаў». У мерапрыемстве бралі ўдзел адвакаты, праваабаронцы і палітыкі са Швейцарыі, Германіі, Польшчы, Нарвегіі і Літвы.
Еўрапейскія ўлады вось ужо 2 гады "выказваюць заклапочанасць", "глыбокую заклапочанасць", "вельмі глыбокую заклапочанасць", пакуль лічыльнік злачынстваў Лукашэнкі намотвае свае страшныя лічбы: больш за 2600 фігурантаў сфабрыкаваных спраў. Больш за 1500 сведчанняў катаванняў беларусаў (толькі задакументаваных - па стане на кастрычнік).
Як змяніць сітуацыю? Рэакцыяй беларусаў на злачынную бяздзейнасць стане мемарандум, які калектыўным рашэннем удзельнікі канферэнцыі ў хуткім часе зацвердзяць і перададуць усім міжнародным профільным ведамствам.
Гэты дакумент — спроба прадстаўнікоў тысяч ахвяр жорсткасці паліцэйскай сістэмы беларускай дыктатуры дабіцца рэальных вынікаў. Мы разлічваем, што наш голас пачуюць у Еўропе і найперш пракуратурах тых краін, якія лічаць сябе дэмакратычнымі.
Comments