Дзясяткі спартоўцаў-афіцэраў узброеных сіл Беларусі і супрацоўнікаў спецслужбаў рэжыму Лукашэнкі – могуць узяць удзел у Алімпійскіх гульнях у Парыжы
Тэзісы Паўла Латушкі, намесніка кіраўніцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўніка Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, для панэльнай дыскусіі «Спартсмены-дысідэнты на міжнародных спартыўных спаборніцтвах – як спартсмены, якія кінулі выклік недэмакратычным рэжымам, могуць быць дапушчаныя да прадстаўлення сваёй краіны».
2-і Еўрапейскі Кангрэс па спорце і турызме, Закапанэ, 27 верасня 2023 года
1. Беларускае грамадства моцна адрозніваецца ад расійскага. У Беларусі – большасць супраць Лукашэнкі і супраць вайны ва Украіне. У Расіі – большасць за Пуціна і за вайну ва Украіне.
2. Пры гэтым маштабаў рэпрэсій, у якіх беларусы жывуць ужо трэці год, Расія яшчэ нават не бачыла.
3. І нягледзячы на ўсе рэпрэсіі, спартоўцы і спартовыя спецыялісты Беларусі знаходзілі і знаходзяць у сабе сілы казаць парушэнням правоў чалавека ў Беларусі і вайне ва Украіне НЕ.
4. І тут хацелася б адзначыць, што за гэтым НЕ спартовец сустракае падвойную дыскрымінацыю.
5. З аднаго боку такога спартоўца-дысідэнта дыскрымінуе сам рэжым – яго выключаюць са зборных, звальняюць, уключаюць у чорныя спісы на працу (цяпер асабліва нашумелы выпадак з такімі спісамі ў футболе), саджаюць у турму.
6. З іншага боку – спартоўца выключае з міжнароднага спорту сама міжнародная федэрацыя. У залежнасці ад спецыфікі віду спорту федэрацыя выключае спартоўца-дысідэнта ці таму, што ён грамадзянін Беларусі, ці таму, што нацыянальная федэрацыя не ўключае яго ў спісы на ўдзел.
7. Грунтуючыся або на прыкмеце пашпарта, або на прадстаўніцтве нацыянальнай федэрацыі.
8. Пра што тут ідзе гаворка. Некаторыя міжнародныя федэрацыі ўжываюць абсалютны бан на ўдзел спартсменаў з Беларусі.
9. Іншыя ж наадварот дапускаюць, УВАГА, па спісах ад нацыянальных федэрацый Беларусі, спартсменаў з Беларусі, але пад нейтральным ці ўвогуле афіцыйным сцягам Беларусі (напрыклад, баявыя віды спорту) на спаборніцтвы.
10. У такой сітуацыі атрымліваецца, што беларускі спартовец-дысідэнт ніяк не абаронены. Ён знаходзіцца па-за сістэмай свайго нацыянальнага спорту і, як вынік, па-за сістэмай міжнароднага спорту.
Пры спробах абароны інтарэсаў такога спартоўца мы як яго прадстаўнікі нярэдка атрымліваем адмовы ад міжнародных федэрацый у разглядзе нашых запытаў на ўдзел спартсмена, так як мы, УВАГА, Не з'яўляемся прадстаўнікамі нацыянальнай федэрацыі.
11. Адсюль вынікае выснова, што запыты нацыянальнай федэрацыі, напрыклад, кікбоксінга і муай-тай Беларусі, якую ўзначальвае сумна вядомы Караеў, падлягаюць разгляду міжнароднай федэрацыі. А запыты прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў, і самога спартоўца-дысідэнта – не.
Нагадаем, што Караеў будучы міністрам унутраных спраў быў уключаны ў санкцыі краін ЕС і ЗША за цытата «правадзімую кампанію рэпрэсій і запалохвання ў 2020 годзе, у прыватнасці незаконныя арышты і жорсткае абыходжанне, у тым ліку катаванні мірных пратэстоўцаў, а таксама запалохванне і прымяненне сілы супраць журналістаў».
12. І тут Федэрацыя кікбоксінга не адзінкавы выпадак, дзе на кіроўнай пасадзе знаходзіцца асоба з вайсковых структур або асоба, прызнаная кашальком Лукашэнкі.
Так, напрыклад, можна ўзгадаць Федэрацыю міні-футбола Беларусі, якую ўзначальвае Хаменка Сяргей, так званы генерал-маёр, які цяпер з'яўляецца міністрам юстыцыі і ліквідуе рэшткі прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці ў Беларусі, напрыклад цяпер, гэта ў ліквідацыі ГА Дзеці Чарнобыля. Раней яшчэ на пасадзе намесніка міністра ўнутраных спраў Хаменка быў уключаны ў санкцыйны спіс ЕЗ за цытата «правадзімую кампанію рэпрэсій і запалохвання ў 2020 годзе, у прыватнасці незаконныя арышты і жорсткае абыходжанне, у тым ліку катаванні».
Можна прывесці прыклад Аляксея Алексіна, уключанага ў санкцыі ЗША і ЕС як кашалёк Лукашэнкі. Алексін уваходзіць у апякунскую раду Дабрачыннага фонду развіцця тэніса, ініцыятарам стварэння якога некалі выступіў экс-кіраўнік Беларускай тэніснай федэрацыі Аляксандр Шакуцін. Пры гэтым Шакуцін таксама знаходзіцца пад санкцыямі ЕС як кашалёк Лукашэнкі.
13. Пры гэтым у 2020 годзе МАК устанавіў, што беларускі спартовец-дысідэнт можа быць дапушчаны да міжнародных стартаў незалежна ад нацыянальнай федэрацыі, калі яго спартыўнае дасягненне адпавядае ўзроўню спаборніцтва. Але гэтая сістэма допуску так і не запрацавала.
14. Што мы прапануем,
Ужыць досвед Польшчы па допуску спартоўцаў з Беларусі і Расіі, а менавіта дапускаць спартсмена, які
мае выразна выяўленую грамадзянскую антываенную пазіцыю;
у якога адсутнічае фінансаванне з боку ўладаў Беларусі/Расіі або асоб, афіляваных;
які мае нейтральны статус (забарона на выкарыстанне дзяржаўнай сімволікі)
дадаць крытэрый адсутнасці афіляванасці з ваеннымі структурамі, які ўсталяваны МАК. Мы склалі спіс, які ўжо ўключае больш за 150 спартсменаў і функцыянераў, звязаных з мілітары. Спіс будзе перададзены і МАК і федэрацыям. Аднак нас турбуе некаторая пасіўнасць МАК і федэрацый у праверцы спартсменаў на іх афіляванасць з сілавымі структурамі. Азначанае можа прывесці да таго, што ў Парыж на Алімпіяду прыедзе дэлегацыя спартсменаў-афіцэраў сілавых структур Беларусі, напрыклад, у колькасці 10/20 чалавек.
дазволіць допуск беларускіх спартсменаў да міжнародных стартаў наўпрост (без заяўкі ад нацыянальнай федэрацыі) , па спартыўным прынцыпе
15. Паказаная сістэма робіць немагчымым удзел спартоўцаў, якія падтрымліваюць рэжым, і ў той жа час дазваляе аднавіць правы спартоўцаў-дысідэнтаў па ўдзелу ў стартах.
16. Акрамя таго, лічым важным
пачатак працэдуры МАК па прыпыненні прызнання НАК Беларусі ва ўмовах бесперапынных рэпрэсій і ваенных злачынстваў Лукашэнкі, выкарыстання ў гэтым нацыянальныя спартыўныя інстытуты, функцыянераў і спартсменаў-прапагандыстаў
выкарыстанне механізму абмежавальных захадаў / санкцыйнай візавай палітыкі для нядопуску спартоўцаў-прапагандыстаў, мілітарыстаў у дэмакратычныя краіны.
выкарыстанне механізму абмежавальных мер у дачыненні да нацыянальных федэрацый.
Hozzászólások