top of page

Афіцыйны адказ польскіх уладаў аб банку Santander


Беларусы, якія пражываюць у Польшчы, пачалі сутыкацца з новым патрабаваннем з боку банка Santander: неабходнасці наяўнасці ў кліента віду на жыхарства ў любой краіне Еўрасаюза з тэрмінам дзеяння не менш за 12 месяцаў. Новыя правілы накіраваны як на новых кліентаў банка, так і трымальнікаў рахункаў. У выпадку, калі кліент банка не мае ВНЖ, банк блакуе мабільную праграму і інтэрнэт-банкінг.

28 траўня 2024 года намеснік кіраўніцы АПК, кіраўнік НАУ Павел Латушка звярнуўся ў Камісію фінансавага нагляду Польшчы з-за праблем закрыцця рахункаў беларусаў у банку Santander.

Афіцыйны ліст ад Камітэта фінансавага нагляду Польшчы
Афіцыйны ліст ад Камітэта фінансавага нагляду Польшчы

З афіцыйнага ліста, атрыманага НАУ 21 чэрвеня 2024 года ад Камітэта фінансавага нагляду Польшчы, вынікае, што дзеянні банка не з'яўляюцца патрабаваннем польскіх уладаў альбо еўрапейскімі санкцыямі. Рашэнні аб дадатковых патрабаваннях з боку банка да кліентаў былі прынятыя выключна па рашэнні самога банка.

Як растлумачылі ў Камітэце, устанаўленне або спыненне індывідуальных дагаворных адносін паміж банкам і кліентам — з'яўляецца самастойным рашэннем банка. Такія рашэнні залежаць ад шматлікіх фактараў, заснаваных на прынцыпах кіравання рызыкамі і ацэнкі рызык. Меры могуць быць звязаныя з фінансавай бяспекай, уключаючы барацьбу з адмываннем грошай або фінансаваннем тэрарызму.

Камітэт фінансавага нагляду Польшчы інфармуе, што кліенты могуць падаць скаргу ў сам банк, атрымаць кансультацыю па сваіх спрэчках у фінансавага амбудсмена або рэгіянальных амбудсменаў па абароне правоў спажыўцоў, а таксама ў няўрадавых арганізацыях па абароне правоў спажыўцоў.

Упаўнаважаныя па абароне правоў спажыўцоў арганізацыі прадастаўляюць бясплатныя кансультацыі, выступаюць ад імя і ў інтарэсах спажыўцоў, аказваюць ім дапамогу ў давядзенні спраў да суда і ў іх падпарадкаванні.

У сваю чаргу фінансавы Амбудсмен можа ўзбуджаць пазоў ад імя кліента па справах, звязаных з нядобрасумленнай рынкавай практыкай, якая тычыцца дзейнасці банкаў, а таксама, са згоды пазоўніка, прымаць удзел ва ўжо актыўным разглядзе.

 

Comments


bottom of page