Прэс-сакратар і дарадца па знешняй палітыцы і аналітыцы
Арцём Брухан — былы чыноўнік Брэсцкага аблвыканкама, магістр гістарычных навук і выпускнік дыпламатычных курсаў Варшаўскага ўніверсітэта «Новыя кадры для Новай Беларусі».
На дзяржслужбе адказваў за пытанні захавання гістарычнай спадчыны і міжнароднае супрацоўніцтва ў сферы культуры. Аўтар шэрагу навуковых артыкулаў на тэму ваеннай гісторыі і гістарычнай памяці.
У НАУ будзе выконваць функцыі прэс-сакратара — замяніўшы Максіма Паршуто, які засяродзіцца на іншых праектах у дэмакратычным руху — а таксама дарадцы па знешняй палітыцы і аналізу.
Каманда НАУ дзякуе Максіму Паршута за ўклад у стварэнне і рэалізацыю задач нашай каманды.
コメント