Юрыст Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Арцём Праскаловіч у эфіры Маланкі
Цяпер, да ўвядзення ваеннага становішча, да прыняцця нейкіх рашэнняў і загадаў з боку Лукашэнкі ці падначаленых яму генералаў, самым аптымальным варыянтам для беларускіх вайскоўцаў з’яўляецца ўсялякае пазбяганне магчымасці быць задзейнічаным у акце агрэсіі з боку Беларусі ў дачыненні да Украіны.
Самае простае — атрымаць траўму, захварэць. Чым раней чалавек адмовіцца ад удзелу незаконных для ўсяго свету агрэсіўных дзеяннях, тым меншы тэрмін ён можа атрымаць ужо ва ўмовах нават рэжыму Лукашэнкі.
У Расіі ёсць прыватныя ваенныя кампаніі, у якіх могуць служыць і грамадзяне Беларусі. Таму можна выказаць здагадку, што частка беларусаў прымаюць удзел у ваенным канфлікце не на баку ўкраінскага народа, а на баку Расеі.
Варта разумець, што калі беларус удзельнічае ў ваенным канфлікце за грошы, у адносінах да яго рушыць услед іншая адказнасць, больш сур’ёзная. Гэта трактуецца як найміцтва. Такое не дапушчальна. Гэта злачынства, якое караецца ў большасці краін свету, яно мае характар універсальнай юрысдыкцыі.
Comments