top of page

Амбасадар ЗША Джулі Фішэр сустрэлася з камандай НАУ


Сустрэча Паўла Латушкі з паслом ЗША Джулі Фішэр
Сустрэча Паўла Латушкі з паслом ЗША Джулі Фішэр Крыніца: НАУ-медыя

ЗША сінхранізуе санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі з рашэннямі ЕС і Вялікабрытаніі


2 снежня адбылася сустрэча Паўла Латушкі і іншых чальцоў каманды НАУ з амбасадарам ЗША Джулі Фішэр у офісе Народнага антыкрызіснага ўпраўлення. Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі стратэгію НАУ, накіраваную на выкананне патрабаванняў беларускага грамадства пасля сфальсіфікаваных выбараў у Беларусі.


Увага была нададзеная таксама пытанням ціску на рэжым як фактару адказнасці дыктатара за масавыя рэпрэсіі ў дачыненні да беларускага народа. Пасол адзначыла, што ЗША сінхранізуе з ЕС і Вялікабрытаніяй санкцыі ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі, аб якіх будзе абвешчана сёння.


Прадстаўнік ЗША праінфармавала, што палітыка ў дачыненні да дыктатара Лукашэнкі не зведае зменаў. Асобна абмеркаваныя далейшыя інструменты эканамічнага ціску ў сувязі з беспрэцэдэнтнымі парушэннямі правоў чалавека ў Беларусі. У ходзе сустрэчы таксама былі закрануты пытанні рэгіянальнай бяспекі, пагрозу якой стварае Лукашэнка.

Comments


bottom of page