top of page

Алмазная справа Лукашэнкі


Чаму Лукашэнка перанёс візіт на гомельскі крышталь з 3 на 17 лістапада?

Стала вядома, што Еўрапейская камісія рыхтуе новы пакет санкцый і прапануе забараніць імпарт і транзіт расійскіх алмазаў і ювелірных вырабаў з дыяментамі з пачатку 2024 года.

У прапанове гаворыцца, што забарона будзе распаўсюджвацца на непрамысловыя прыродныя і сінтэтычныя алмазы і ювелірныя вырабы з дыяментамі са студзеня 2024 года. Таксама будзе паэтапна ўводзіцца — з 1 сакавіка па 1 верасня — забарона на імпарт расійскіх алмазаў пры апрацоўцы ў трэціх краінах, у тым ліку ўпрыгожванні з расійскімі дыяментамі.

У Беларусі ёсць Гомельскі ювелірны завод «Крышталь», які з'яўляецца вядучым вытворцам ювелірных вырабаў, дыямантаў, алмазнага інструмента.

Не раз каманда НАУ, Аб'яднаны Пераходны Кабінет Беларусі даводзілі партнёрам, што, уводзячы санкцыі супраць Расіі і мінуючы пры гэтым рэжым Лукашэнкі, санкцыі не з'яўляюцца эфектыўнымі і з лёгкасцю абыходзяцца. Такі разлік у двух рэжымаў ёсць і з планаванымі санкцыямі на расійскія алмазы.

І Лукашэнка вырашыў асабіста прадэманстраваць сваю значнасць у гэтым пытанні і запланаваў на 3 лістапада візіт на Крышталь. Які, дарэчы, прыйшлося перанесці.

А ў чым была прычына фальстарту візіту Лукашэнкі на Крышталь?

Што адбылося ў гэты час?

З 6 па 11 лістапада праходзіла пасяджэнне Кімберлійскага працэсу — гэта міжнародная схема сертыфікацыі, якая рэгулюе гандаль неапрацаванымі алмазамі і створаная з мэтай прадухілення патоку «крывавых» алмазаў і абароны легальнага гандлю алмазнай сыравінай у свеце.

Сам Кімберлійскі працэс быў зацверджаны ААН у 2003 годзе. На дадзены момант у склад арганізацыі ўваходзяць 85 краін, уключаючы ЗША, Еўрасаюз, Расію, Кітай, шэраг афрыканскіх дзяржаў і Беларусь.

І вось гэта пасяджэнне Кімберлійскага працэсу і праводзілася з мэтай процідзеяння Расіі ў яе фінансаванні вайны супраць Украіны з дапамогай продажу алмазнай сыравіны і алмазаў, у тым ліку і рэжыму Лукашэнкі.

Асноўнай тэмай Кімберлійскага працэсу стала абмеркаванне ўнясення змяненняў у схему сертыфікацыі, зацверджаную рэзалюцыяй ААН 55/56, што продаж нелегальна здабытых алмазаў фінансуе не толькі паўстанцкія групы, але і асобныя краіны, якія вядуць войны супраць урадаў іншай краіны.

І ў выпадку прыняцця такога пашыранага вызначэння пад яго падпалі б і неапрацаваныя алмазы, якія здабываюцца ў Расіі і прадаюцца за мяжу ў абыход санкцый.

Але як і любое прыняцце рашэнняў па супрацьдзеянні вайне, экстрэмізму, гвалту і іншым злачынствам, калі ў склад краін, упаўнаважаных на выказванне свайго меркавання, уваходзяць прадстаўнікі рэжымаў Беларусі і Расіі і так званыя «сяброўскія ім» краіны, ёсць рызыка, што яны не дадуць прыняць санкцыйныя, абмежавальныя рашэнні. Так адбылося і гэтым разам.

Беларусь, Расія, Кыргызстан і Цэнтральнаафрыканская Рэспубліка (ЦАР) назвалі прапанову аб пашырэнні паняцця «крывавых алмазаў» палітычна матываванай і адмовіліся ад узгаднення новай фармулёўкі. Перамовы скончыліся нічым.

Чаму для рэжыму так важна сёння прадпрыемства «Крышталь»?

ААТ «Гомельскае ВА"Крыстал"»
ААТ «Гомельскае ВА "Крыстал"»

Рэжым Лукашэнкі ўжо прадчувае новыя фінансавыя плыні ад пасярэдніцтва ў бізнэсе з «крывавымі дыяментамі». І пасля завяршэння пасяджэння Кімберлійскага працэсу накіраваўся з візітам на ААТ «Гомельскае ВА Крышталь», якому і адведзена роля ўдзельніка ў схемах куплі і продажу алмазнай сыравіны і алмазаў, якія здабываюцца ў Расіі і якія фінансуюць далейшую агрэсію Расіі супраць Украіны.

І ў гэтай лукашэнкаўскай схеме роля «Крышталя» — гэта роля толькі выканаўцы і патэнцыйнага кандыдата на трапленне пад санкцыі. Усе даходы ад гэтых здзелак асядуць на рахунках давераных асоб Лукашэнкі і зноў жа ў «дружалюбных яму» краінах.

А калі прадстаўнікі або супрацоўнікі «Крышталя» захочуць зразумець такія аперацыі дыктатара, то, імаверна, тлумачэнні яны ўжо будуць атрымліваць у іншым месцы — за кратамі.

Пытанне часу — і новая крымінальная справа атрымае сваю назву «Алмазная».

Расія пацвердзіла важнасць бачнай «самастойнасці» Беларусі для абыходу санкцый

У. Пуцін і А. Лукашэнка
У. Пуцін і А. Лукашэнка

У выніку правядзення пасяджэння Кімберлійскага працэсу вельмі выразна зафіксаваны яшчэ адзін важны момант.

У 2023 годзе старшынёй Кімберлійскага працэсу з'яўляецца Зімбабвэ — вялікі сябар Лукашэнкі. Так водзіцца ў дыктатараў.

А вось Беларусь адзіная краіна, якая падала заяўку на пасаду віцэ-старшыні Кімберлійскага працэсу ў 2024 годзе і на пасаду старшыні ў 2025 годзе.

Аднак удзельнікі сустрэчы заблакавалі вылучэнне лукашэнкаўскіх прадстаўнікоў на пасаду віцэ-старшыні і старшыні ў 2024-2025 гадах, адпаведна, заходнія краіны пярэчылі супраць таго, каб такі блізкі саюзнік Расіі атрымаў падтрымку. У 2024 годзе старшынёй Кімберлійскага працэсу будзе ААЭ.

Рэжым Лукашэнкі «праглынуў» чарговае недвухсэнсоўнае ўказанне ведаць сваё месца, а вось Мінфін Расіі падчас пасяджэння абурыўся такой «дыскрымінацыяй» свайго памагатага не толькі ў вайсковай агрэсіі супраць Украіны, але і як краіны, памагатай ў абыходзе санкцый.

Калі планам рэжыму наканавана спраўдзіцца, а тут многае ў руках нашых партнёраў у ЕС і ЗША, то Лукашэнка і яго самае багатае сямейства ў Беларусі атрымаюць дадатковыя крыніцы звышпрыбыткаў з перапродажу «крывавых алмазаў».

Любыя санкцыі як і любыя дзеянні супраць агрэсіўнай Расіі павінны гарманічна, сінхронна і адначасова ўводзіцца і кантралявацца і супраць рэжыму Лукашэнкі. Толькі такія адначасовыя і вывераныя дзеянні прывядуць да дасягнення ўстанаўлення міру і правапарадку і падзення двух рэжымаў, якія прыносяць велізарныя беды і пакуты мільёнам людзей.

Comments


bottom of page