Павел Латушка правёў сустрэчу з актывістамі праекта «Хрысціянская візія» у Варшаве
Суразмоўцы праінфармавалі кiраўнiка НАУ пра:
— сітуацыю ў рэлігійнай сферы Беларусі, якая знаходзіцца пад ціскам рэжыму Лукашэнкі. Захады рэжыму пашырыць падпарадкаванасць рэлiгiйных iнстытутаў у Беларусi;
— рэпрэсіі ў дачыненні да вернiкаў i рэлігійных дзеячаў Беларусі розных канфесiй, праз якія многія былі вымушаныя выехаць за межы нашай краіны;
У ходзе сустрэчы абмяркоўвалiсь наступныя пытаннi:
— чаму святары не праяўляюць сваю пазіцыю, хоць і з’яўляюцца ў апазіцыі да рэжыму Лукашэнкі;
— самаарганізацыя актывістаў з нізоў і магчымая роля ў Нацыянальна-вызваленчым руху;
— арганiзацыя рэлiгiйнага жыцця вернiкаў з Беларусi, якiя былi вымушаны пакiнуць Радзiму;
Павел Латушка звярнуў асаблiвую ўвагу на недапушчальнасць апаганення рэлігійных святыняў прысутнасцю i хлуслiвымi прамовамi дыктатара, якi падазраецца у вялiкай колькасцi злачынстаў як у дачыненнi да беларускага народу, так i ў адносiнах да Украiны i народу суседняй краiны.
Дамовіліся аб далейшым узаемадзеянні Народнага антыкрызіснага ўпраўлення з ініцыятывай «Хрысціянская візія».
Comments