Варшаўскі ўніверсітэт у супрацы з Вольным беларускім універсітэтам праводзіць набор кандыдатаў на спэцыяльную праграму падрыхтоўкі спэцыялістаў у галіне самакіравання
Патрабаванні да кандыдатаў:
беларускае грамадзянства;
завершаная вышэйшая адукацыя;
веды і зацікаўленасць да пытанняў у сферы рэгіянальнай і мясцовай палітыкі, эканомікі, самакіравання;
валоданне польскай мовай на ўзроўні, які дазваляе разумець лекцыі;
узрост: да 40 гадоў (у выключных выпадках больш).
Неабходныя дакументы:
запоўненая анкета кандыдата (спампаваць можна тут);
копія беларускага пашпарта;
копія дыплома / пасведчання аб заканчэнні ВНУ разам з атрыманай вучонай ступенню;
CV з інфармацыяй аб адукацыі, папярэднім досведзе, публікацыях, тэме дысертацый і валоданні мовамі;
матывацыйны ліст.
Варшаўскі ўніверсітэт прапануе:
бясплатнае навучанне (лекцыі, практыкаванні і, калі будзе магчымасць, практыка)
выдатных выкладчыкаў Варшаўскага ўніверсітэта;
ліміт месцаў: 50;
унікальная модульная адукацыйная праграма;
мовы выкладання курса: польская, руская;
залікі, экзамены, дыплом па заканчэнні праграмы.
Праграма будзе праходзіць цалкам у рэжыме анлайн. Неабходныя дакументы неабходна даслаць на наступны адрас: stypendia.studium@uw.edu.pl Апошні тэрмін падачы заявак: 10 верасня. Больш інфармацыі на сайце Варшаўскага ўніверсітэта.
Адказны ў НАУ па пытаннях рэгіянальнага развіцця Юрась Губарэвіч пра дадзеную праграму:
«У незалежнай Беларусі першыя парасткі рэальнага самакіравання былі знішчаныя ў сярэдзіне 90-х гадоў мінулага стагоддзя. Вертыкаль улады, створаная рэжымам, не здольная рэагаваць на праблемы і запыты мясцовых жыхароў.
Нягледзячы на шматгадовую адсутнасць інстытута прадстаўніцтва, у часе падзеяў 2020 года беларусы адкрылі ў сябе аграмадны патэнцыял самаарганізацыі, ствараючы дваравыя і гарадскія суполкі, размяркоўваючы абавязкі, праводзячы кампаніі салідарнасці і ўзаемадапамогі, бяручы адказнасць за вырашэнне мясцовых праблемаў — усё тое, што ляжыць у аснове рэальнага самакіравання.
Такія праграмы закладаюць грунтоўны падмурак для правядзення рэформаў у Новай Беларусі. Новыя кадры, падрыхтаваныя на аснове сучаснага еўрапейскага досведу, знайдуць належнае месца ў супольнай працы па аднаўленні нашай краіны.»
Не губляйце магчымасці для атрымання ведаў, неабходных для пабудовы Новай Беларусі!
Comments