top of page

Адказнасць няўхільная


Выступленне Паўла Латушкі ва ўніверсітэце г. Познань (Польшча)
Выступленне Паўла Латушкі ва ўніверсітэце г. Познань (Польшча). Фота: НАУ-медыя

«Адказнасць няўхільная», — пра гэта заявіў Павел Латушка падчас лекцыі ў Познаньскім універсітэце ім. Адама Міцкевіча. Удзельнікамі лекцыі «Злачынствы, учыненыя рэжымам Лукашэнкі» сталі польскія студэнты і прадстаўнікі беларускай дыяспары. 

У ходзе лекцыі былі прадстаўлены найбольш рэальныя механізмы прыцягнення Лукашэнкі і яго саўдзельнікаў да адказнасці за злачынствы супраць чалавечнасці, якія здзяйсняюцца ў дачыненні да беларускага народа, і ваенныя злачынствы, звязаныя з агрэсіяй Расіі супраць Украіны. 

Павел Латушка падрабязна прадставіў сітуацыю з рэпрэсіямі ў Беларусі з мэтай інфармавання польскай грамадскасці аб рэальнай сітуацыі ў краіне. Адначасова былі выкладзены 5 механізмаў прыцягнення да адказнасці прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі. 

Павел Латушка адказаў на пытанні, звязаныя з:

  • сітуацыяй унутры Беларусі і бесперапыннымі рэпрэсіямі; 

  • перспектывамі вызвалення Украінай часова акупаваных Расіяй тэрыторый і ўплыву вайны на будучыню Беларусі;

  • рэакцыяй міжнароднай супольнасці на размяшчэнне тактычнай ядзернай зброі ў Беларусі;

  • дзейнасцю дэмакратычных інстытутаў Беларусі ў эміграцыі;

  • пытаннямі абароны правоў свабодных спартсменаў і інш.

На лекцыі прысутнічалі больш за 50 слухачоў і прадстаўнікоў СМІ.

 

bottom of page