Ціханоўская на сустрэчы з міністрам замежных спраў Польшчы Збігневам Раў прапанавала стварыць міжнародную кааліцыю ў падтрымку дэмакратычнай Беларусі
Ціханоўская на сустрэчы з міністрам замежных спраў Польшчы Збігневам Раў прапанавала стварыць міжнародную кааліцыю ў падтрымку дэмакратычнай Беларусі
Кіраўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Святлана Ціханоўская і яе намеснік Павел Латушка правялі сустрэчу ў польскім МЗС з удзелам міністра замежных спраў Польшчы Збігневам Раў. Акрамя стварэння кааліцыі беларускі бок прапанаваў выпрацаваць практычную стратэгію па вырашэнні беларускага крызісу і абароне беларускай незалежнасці. Было ўзнята пытанне ўдзелу Беларусі ў мерапрыемствах фармату Люблінскага трохкутніка з удзелам Польшчы, Літвы, Украіны.
Таксама была абмеркавана магчымасць прыцягнення да адказнасці рэжыму Лукашэнкі і яго памагатых за рэпрэсіі і ўдзел у вайне супраць Украіны.
Асобную сустрэчу з прадстаўнікамі МЗС Польшчы правёў прадстаўнік Кабінета па замежных справах Валер Кавалеўскі для абмеркавання выдачы альтэрнатыўных дакументаў беларусам, якія з-за пагрозы пераследу не могуць атрымаць ці аднавіць беларускія дакументы.
Comentários