top of page

Агульнанацыянальная дыктоўка ў Дзень роднай мовы


Музей Вольнай Беларусі, Народнае антыкрызіснае ўпраўленне і Прадстаўніцтва Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі па нацыянальным адраджэнні запрашаюць беларусаў з усіх куткоў свету ўзяць удзел у агульнанацыянальнай анлайн-дыктоўцы 21 лютага, у Дзень роднай мовы.

Сёлета дыктоўка прымеркаваная да 100-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава, які лічыў, што лёс беларускай мовы неразрыўна звязаны з незалежнасцю нашай краіны: «Будзе незалежнай Беларусь — будзе ўсё. У тым ліку мова і культура».

І сёння, калі перад беларусамі асабліва востра стаяць пытанні абароны незалежнасці, а значыць, і захавання мовы, мы ні ў якім разе не павінны забываць пра гэтыя мудрыя словы нашага славутага пісьменніка. 

Дыктоўку прачытае Павел Латушка, намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення. Аліна Коўшык, прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Кабінета, выступіць з уступным словам да дыктоўкі.

Далучайцеся да трансляцыі на YouTube-каналах BELSAT LIFE і Паўла Латушкі 21 лютага а 19:00 па Мінску (Вільня — 18:00; Варшава — 17:00).

Няхай жыве наша прыгожая мова і незалежная Беларусь!

Дбайце пра сваю бяспеку і карыстайцеся VPN.

Comments


bottom of page